Вайна66

Орбан: Сітуацыя відавочная — Пуцін і Расія ўварваліся ва Украіну. Але Расію немагчыма перамагчы

Венгерскі прэм'ер распавёў пра перамовы з Зяленскім і Пуціным.

Віктар Орбан у Маскве. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Віктар Орбан пасля паездак у Кіеў і Маскву распавёў, як адрэагавалі Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін на ягоную прапанову аб заключэнні перамір'я.

Са слоў прэм'ера, абодва адмовіліся, піша Bild.

«Я задаў кіраўнікам абедзвюх дзяржаў і ўрадаў пытанне: ці ёсць магчымасць узгадніць абмежаванае па часе перамір'е, якое паскорыць перамовы аб міры? А ўжо затым ісці ад перамір'я. Бо цяпер усе думаюць наадварот. Спачатку заключыць мірнае пагадненне, а затым апусціць зброю.

Абодва не ўпэўненыя. І ўкраінцы, і расіяне адказалі адно і тое ж: што перамір'е ў інтарэсах праціўніка, бо за гэты час ён зможа перастроіцца і падрыхтавацца да працягу вайны», — заявіў Орбан.

Прэм'ер Венгрыі пры гэтым заявіў, што не хоча разбірацца ў прычынах вайны:

«Сітуацыя відавочная. Пуцін і Расія пачалі ўварванне ва Украіну. Але я не хачу вымяраць, хто за што адказны. Мая задача — засяродзіцца на тым, як дасягнуць міру».

Орбан лічыць, што ў наступныя два-тры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША сітуацыя на фронце значна пагоршае, будзе яшчэ больш ахвяр, паколькі бакі накіравалі на фронт яшчэ больш зброі.

«Тое, што будзе наперадзе, — значна горш, чым мы думаем. [..] Абодва бакі ўкладваюць у гэта вялікія намаганні. Нават украінцы сталі аптымістычнейшыя, бо атрымалі шмат якаснай зброі. [..]

Так што галоўны аргумент — гэта чалавечыя ахвяры. Гэта найважнейшая маральная матывацыя. Але разам з гэтым ёсць і інтарэсы Еўропы. Бо тое, што адбываецца, вельмі дрэнна для нас», — канстатаваў Орбан.

Пры гэтым ён мяркуе, што няма сцэнару, які прывядзе да паразы Расіі.

«У Пуціна ўсё проста: глядзіце на факты, крыніцы энэргіі, колькасць насельніцтва. Пуцін не можа прайграць, гэта вельмі лагічна. Калі глядзець на салдат, зброю і тэхналогіі, якія выкарыстоўваюць у вайне, то перамагчы Расію — такую думку цяжка нават уявіць.

Імавернасць таго, ці можна наогул перамагчы Расію, немагчыма пралічыць», — заявіў Орбан.

Венгерскі прэм'ер наведаў Кіеў, Маскву і Пекін. Акрамя таго, ён анансаваў візіт у ЗША. Гэта турнэ Віктар Орбан называе «міратворчай місіяй».

Каментары6

  • *
    08.07.2024
    З Гiтлерам чаму не заключалi мiр? Таго таксама было "немагчыма перамагчы".
  • Он там говорил довольно много.
    08.07.2024
    Нельзя ли осветить всё?
  • Стоит напомнить
    08.07.2024
    Pavel, вам напомнить как совок надорвался воюя в Афганистане? Или как похожие заявления звучали в адрес Гитлера, что его военную машину невозможно остановить. А в путинской рф, нет ни технологий которые были в совке, да и все вооружение морально устаревшее.

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы29

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

У Чэхіі людзям уначы не даваў спаць вожык, якога зацікавіла бляшанка з-пад піва6

Трамп падарыў сваёй асістэнтцы 45 000 даляраў адпускных5

Рэзервістаў у Маскве пачнуць адпраўляць у атрады па знішчэнні беспілотнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы29

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць