Грамадства22

Лукашэнка прапанаваў 74-гадоваму экс-віцэ-прэм'еру Уладзіміру Сямашку пайсці папрацаваць

Але працуе ён толькі на лецішчы.

Уладзімір Сямашка. Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка сказаў 74-гадоваму экс-паслу ў Расіі і былому першаму віцэ-прэм'еру Уладзіміру Сямашку пайсці яшчэ папрацаваць, але пакуль ён працуе толькі на ўласным лецішчы. Пра гэта Сямашка распавёў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша «Камсамолка».

Уладзімір Сямашка атрымаў ордэн Айчыны II ступені на ўрачыстай цырымоніі 2 ліпеня напярэдадні Дня незалежнасці краіны. Ён распавёў, што яму сказаў Аляксандр Лукашэнка, уручаючы ўзнагароду:

— Ён пажартаваў: у цябе два ордэны — трэцяй, другой ступені. Трэба першай зарабляць. Пойдзеш яшчэ папрацуеш.

Сямашка дадаў, што ўсё ў жыцці трэба рабіць своечасова. Ён таксама сказаў, што заняты працай пакуль толькі на ўласным лецішчы: там заўсёды ёсць то адна, то другая, то трэцяя справа.

Уладзімір Сямашка быў дырэктарам «Гарызонта» з 1996 па 2001 год, затым два гады ён працаваў міністрам энергетыкі, з 2003 па 2018 год віцэ-прэм'ерам, а ў 2018-2022 гадах Уладзімір Сямашка ўзначальваў пасольства Беларусі ў Расіі. У студзені 2022 года ён трапіў у бальніцу з сардэчным прыступам.

Каментары2

  • stuck
    09.07.2024
    Пракаповіча хай кліча
  • Пенсіянер
    09.07.2024
    Няма кадраў , прыплыў дзед

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць