Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сказаў аднаму са сваіх паплечнікаў, што разважае над тым, ці варта яму працягваць удзел у перадвыбарнай гонцы, піша New York Times.

Фота: AP Photo / Susan Walsh
Гэта першая прыкмета таго, што Байдэн сур'ёзна задумаўся пра тое, ці зможа ён аднавіцца пасля паразы на дэбатах з Дональдам Трампам у мінулы чацвер, піша выданне.
Імя паплечніка не называецца.
Байдэн разумее, што знаходзіцца ў цяжкім становішчы пасля дэбатаў, і сказаў свайму саюзніку, што не зможа выратаваць сваю кандыдатуру, калі не пераканае грамадскасць, што ён падыходзіць для гэтай працы.
«Ён ведае, што калі ён правядзе яшчэ два падобныя мерапрыемствы, то да канца выходных мы акажамся зусім у іншай сітуацыі», — прыводзіць словы ананімнага паплечніка Байдэна газета.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары