Свет1313

Зяленскі: Абавязкова настане час вольнай Беларусі, Беларусі ў Еўропе

У сваім выступленні на Канферэнцыі па аднаўленню Украіны Уладзімір Зяленскі згадаў пра Беларусь.

Уладзімір Зяленскі Владимир Зеленский Vladimir Zelensky
Уладзімір Зяленскі. Скрын відэа PresidentGovUa / YouTube

Сёння ў Берліне пачала работу Канферэнцыя па аднаўленні Украіны — Ukraine Recovery Conference. Удзел у ёй прымаюць больш за 2000 палітыкаў, дыпламатаў, прадстаўнікоў бізнэсу, мясцовых улад, грамадзянскай супольнасці з розных краін. Сярод іх канцлер Германіі Олаф Шольц і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

У сваім выступленні на адкрыцці канферэнцыі Олаф Шольц паабяцаў даць Украіне трэцюю сістэму Patriot, устаноўкі IRIS-T, Gepard, ракеты і боепрыпасы.

Урсула фон дэр Ляен паабяцала даць Украіне 1,9 мільярда еўра да канца гэтага месяца для падтрымкі рэформ і інвестыцыйных стратэгій, якія прыняла Украіна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў за падтрымку і заклікаў да інвестыцый у аднаўленне краіны, перадусім у энергасістэму. Асобную частку свайго выступлення ён прысвяціў палітычнаму аспекту супрацоўніцтва.

«Як бы ні змяняліся настроі ў Еўропе, факт нашай рэальнасці такі — Еўрасаюз патрэбны ўсім еўрапейцам без выключэння, кожнай нацыі, якая падзяляе агульныя каштоўнасці Еўропы і хоча жыць у міры.

Украінцы — такая нацыя, як і нашы суседзі ў Малдове, як народ Грузіі, як дзяржавы Балканаў і іншых, хто паважае Еўропу, свабоду і верхавенства права», — адзначыў Зяленскі і падкрэсліў:

«Абавязкова настане час свабоднай Беларусі, Беларусі ў Еўропе».

Каментары13

  • Беларус
    11.06.2024
    змагар, а самі беларусы будуць толькі на печцы чакаць пакуль іх хтосьці вызваліць? Тады прыйдзецца доўга чакаць
  • BLR
    11.06.2024
    Настане гадоў так праз ...дцаць. Засмуткуюць чакаць наступныя пакаленьні )
  • Сакавік
    11.06.2024
    Верым! Можам! Пераможам!

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць