Свет11

Галацкую вежу адкрылі ў Стамбуле пасля рэстаўрацыі

Адзін з найвядомых сімвалаў горада сёння адкрылі для наведвальнікаў пасля аднаўлення знешняга фасада і шпіля.

Галацкая вежа. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта інфармуе «Звязда» са спасылкай на міністэрства турызму Турцыі.

Вежа вышынёй 67 м знаходзіцца ў аднайменным раёне турэцкага мегаполіса. Яе поўнасцю закрылі для наведвання ў лютым, а ў сувязі з рэстаўрацыяй шпіля з лістапада 2023 года — восьмы паверх. Таксама праводзіліся работы па ўмацаванні яе сейсматрываласці.

Рэстаўратары ўлічылі многія нюансы. Напрыклад, на вежы захавалі каля 400 гнёздаў пералётных птушак. «Рэстаўрацыйныя работы былі арганізаваны такім чынам, каб абараніць нашу культурную спадчыну, гнёзды стрыжоў і прымаць наведвальнікаў. У іх удзельнічалі прафесійныя альпіністы. Галацкая вежа з 25 мая зноў адкрываецца для наведвальнікаў, за гадзіну ў яе кантралявана будуць дапускацца максімум 100 чалавек», — падкрэслілі ў ведамстве.

Да гэтага капрамонт вежы, збудаванай у 1349 годзе і названай Хрыстовай, праводзілі ў 1964-1967 гадах.

Як адзначылі ў мэрыі Стамбула, у 2022 годзе гэты аб’ект наведалі звыш 1,2 млн. чалавек.

Каментары1

  • Мы, літвіны, выратавалі Эўропу ад навалы татар.
    25.05.2024
    Канстантынопаль наш! Η Κωνσταντινούπολη είναι δική μας!

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць