Меркаванні3939

Кныровіч: Мне шкада Тарайкоўскага і Алеся Пушкіна, а не тых, хто стаіць на мяжы

Блогер і прадпрымальнік падрабязна патлумачыў сваю заяву наконт шкадавання беларусаў, якая выклікала розгалас у інтэрнэце.

Аляксандр Кныровіч

Чытайце папярэднія выказванні па тэме:

Кныровіч: Мне не шкада людзей, якія стаяць у чарзе на мяжы

Шрайбман адказаў Кныровічу: Як пры такім падыходзе можна лічыць сябе беларускім палітыкам?

«Мне не шкада людзей у чарзе на мяжы»

Пасля ўсяго гэтага хейту я яшчэ раз зазірнуў унутр сябе і спытаў: «Ці не фрапіруеш ты? Ці не спецыяльна правакуеш публіку? Ці сапраўды ты маеш гэтыя адчуванні?»

І адказ быў — не, гэта не правакацыя. Гэта сапраўды мае шчырыя адчуванні, пачуцці. Гэта тая эмоцыя, якую я сапраўды адчуваю.

І я не адчуваю шкадавання да людзей, якія стаяць на мяжы. І не таму, што я з гэтага боку і ў мяне «ўсё добра».

Шкадаванне я адчуваю да Рамана Бандарэнкі і да яго родных.

Да Тарайкоўскага і яго родных. Да Алеся Пушкіна і яго родных. Да гэтых людзей я адчуваю вельмі моцна шкадаванне.

Шкадаванне я адчуваю да тых добраахвотнікаў, якія сёння рызыкуюць жыццём і гінуць ва Украіне, і да людзей, на галовы якіх падаюць бомбы. Да іх я адчуваю вельмі моцнае шкадаванне.

Шкадаванне я адчуваў да такога ж чалавека, як я, які «вельмі добра ўладкаваўся тут, за мяжой», як пішуць некаторыя (і знайшліся нават аналітыкі, якія такое заявілі, паказалі на разрыў, паміж тымі, хто з'ехаў, і тымі, хто застаўся)…

Побач са мной мой сябар, Арцём Брухан з НАУ, у якога памірала і памерла мама, і ён не змог паехаць і быць побач, і ён не змог яе пахаваць.

Вось так ён «добра ўладкаваўся». Да яго я адчуваў вельмі моцнае шкадаванне.

Ні да каго іншага, у гэтай сітуацыі ў мяне шкадавання няма.

Не таму што я чалавек «нячулы». А менавіта таму, што шкадаванне, гэта пачуццё, якое робіць таго, каго ты шкадуеш — бездапаможным.

Гэта нармальнае пачуццё для дзіцяці — шкадаванне сябе.

Гэта нармальнае часовае ўмеранае пачуццё да дарослага чалавека, калі ў яго здарылася гора. Гэта нармальна, калі цябе ў траўмуючай сітуацыі нейкі час шкадуюць. Гэта нармальна, калі цябе пагладзілі па галаве і сказалі «з табой адбылася бяда — дай я цябе абдыму», ненадоўга.

Але ў адносінах у дарослых людзей, якія самі выбіраюць свой лёс?

Шкадаваць людзей, у якіх уся бяда — гэта тое, што яны перасякаюць мяжу не за 2 гадзіны (як раней, на аўтобусе), а 3, 7 альбо 12 гадзін?

На фоне таго, што адбываецца, і разумеючы, ЧАМУ яны перасякаюць мяжу так доўга, прабачце, але ў мяне ўнутры не прачынаецца шкадаванне.

І я супраць таго, каб нехта шкадаваў беларусаў наогул. І тых, хто з'ехаў, і тых, хто застаўся, і тых, хто стаіць на мяжы.

Беларусы — гэта дарослыя, моцныя людзі, якім не патрэбнае шкадаванне.

Шкадаванне дарослага чалавека прыніжае, абяззбройвае і падкормлівае яго бездапаможнасць.

Я не згодны з гэтай бездапаможнасцю.

Пасля падзей 2020 года прайшло ўжо 3,5 года і нам патрэбныя гонар і сіла, а шкадаванне — гэта апошняе, што нам трэба ў гэтай сітуацыі.

P.S. Я думаю, што я дрэнны палітык, у мяне няма намеру быць «прыемным».

Каментары39

  • Нейкае абы што
    08.05.2024
    "Шкадаванне я адчуваю да тых добраахвотнікаў, якія сёння рызыкуюць жыццём і гінуць ва Украіне".
    А якім чынам яны выехалі з Беларусі, каб ваяваць ва Украіне, спадар Кныровіч? Вы пра гэта падумалі?
    Тэлепартацыі яшчэ не прыдумалі.
  • Нейкае абы што
    08.05.2024
    "Побач са мной мой сябар, Арцём Брухан з НАУ, у якога памірала і памерла мама, і ён не змог паехаць і быць побач, і ён не змог яе пахаваць".
    Ну, а калі б маці перад смерцю паехала сустрэцца з сынам і стаяла ў чарзе на мяжы?... То яе таксама не шкада?
  • Нейкае абы што
    08.05.2024
    "Але ў адносінах у дарослых людзей, якія самі выбіраюць свой лёс?" Арцём Брухан абраў свой лёс - выехаў. А яго маці не выехала - абрала свой лёс.
    Дык шкада Кныровічу яе ці не?

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін3

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць