Музыка44

Песні ананімнай спявачкі Клаўдзіі Пятроўны ва Украіне сярод лідараў праслухоўванняў. А што вядома пра яе асобу?

У чым феномен і хто на самой справе выканаўца Klavdia Petrivna?

Klavdia Petrivna
Спявачка Klavdia Petrivna. Фота: інстаграм выканаўцы

Ва Украіне расце папулярнасць спявачкі, аўтаркі песень і музыкі, якая выступае пад псеўданімам Klavdia Petrivna і не паказвае свой твар публіцы.

Яна хутка набрала папулярнасць у TikTok, а яе трэкі збіраюць мільёны праслухоўванняў на YouTube і стрымінгавых сэрвісах. На пачатак 2024 года Klavdia Petrivna ўзначаліла чарты ўкраінскіх радыёстанцый з песняй «Знайдзі мяне».

Значным складнікам увагі да спявачкі з'яўляецца ананімнасць. Да гэтага часу яна не паказала свайго твару. Падрабязнасці аб яе творчасці і біяграфіі застаюцца загадкай для шырокай публікі. Гэта параджае розныя тэорыі адносна яе сапраўднага імя і асобы.

Некаторыя крыніцы выказваюць меркаванне, што за псеўданімам можа хавацца жанчына ва ўзросце 35-40 гадоў, іншыя лічаць, што гэта можа быць маладая дзяўчына. Існуе тэорыя, што Klavdia Petrivna — спецыяльны праект, голас якога створаны з дапамогай нейрасеткі.

Каманда спявачкі садзейнічае дыскусіі аб асобе артысткі, выкарыстоўвае неадназначны тэкст у апісаннях пад яе афіцыйнымі відэа і на старонках у сацыяльных сетках.

Дакладна вядома толькі тое, што спявачка 4 ліпеня 2023 года апублікавала ў тыктоку відэа са сваімі дэма-версіямі песняў. А праз месяц, 3 жніўня, у сваім асабістым канале ў тэлеграме — дэмаальбом, які складаўся з 7 песняў, якія былі запісаны з дапамогай дадатку для iPhone для запісу музыкі GarageBand.

Выканаўца хутка атрымала папулярнасць, а радок з яе песні «Я шчаслівая» — «Доктар гаворыць, што гэта дэпрэсія, мама гаворыць, што я лянівая» — працытавала Алена Зяленская падчас Трэцяга саміту першых лэдзі і джэнтльменаў, калі гаварыла пра важнасць ментальнага здароўя.

Восенню мінулага года спявачка падпісала кантракт з маладым украінскім лэйблам NEBO Music. А праз некаторы час дырэктарка лэйбла ў адным з інтэрв'ю расказала, што Klavdia Petrivna — гэта маладая дзяўчына, якая яшчэ вучыцца ў музычным каледжы.

Сцвярджаецца, што спявачку і лэйбл звёў яе сябар — папулярны ўкраінскі выканаўца OSTY. Сумесна яны выпусцілі некалькі трэкаў.

Як адзначае СЕО лэйбла Кацярына Шаўчэнка ў адным з інтэрв'ю, у песнях выканаўцы прадстаўлены вобраз тыповай жанчыны, настрой якой мяняецца да 35 разоў на дзень. Яна можа падавацца інфантыльнай, але ў той жа час паказвае, што здольная натхняць і матываваць мужчыну.

На сёння самай папулярнай песняй Klavdia Petrivna з'яўляецца «Знайдзі мяне» з 16 мільёнамі праглядаў. На другім месцы з 10 мільёнамі — «Я шчаслівая».

Знакамітасць упершыню з'явілася на публіцы ў красавіку падчас вялікага сольнага канцэрта ўкраінскага выканаўцы Арцёма Піваварава, з якім спявачка да гэтага запісала кліп на песню «Барабан». Але на сцэне яна была ў доўгай чырвонай накідцы, якая цалкам схавалі яе твар і цела. А на галаве быў чорны плецены капялюш.

Спявачка працягвае захоўваць ананімнасць, а слухачы спрачацца, кім яна насамрэч з'яўляецца, і чакаць, калі ж нарэшце выканаўца пакажа сваё аблічча.

Каментары4

  • Ёсік
    03.05.2024
    А мо ганна сялук?
  • Клава
    03.05.2024
    "вобраз тыповай жанчыны, настрой якой мяняецца да 35 разоў на дзень. Яна можа падавацца інфантыльнай, але ў той жа час паказвае, што здольная натхняць і матываваць мужчыну."

    Патрыярхат вайшоў ў чат 🤢🤢
  • Valadzimir
    03.05.2024
    Зараз на Украіне лідэр па праслухоўваньнях вось гэты: https://www.youtube.com/watch?v=o5NH2yKhl1M

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»3

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»3

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць