Здарэнні1111

46-гадовы віцебчук па п'яні больш за год здзекаваўся з жонкі, збіваў яе і зламаў нос. Суд праявіў нечаканую гуманнасць

Жонка прасіла вызваліць мужа ад крымінальнай адказнасці, бо яны «прымірыліся».

Юрый і Юлія. Фота з «Аднакласнікаў»

Асуджаны — 46-гадовы Юрый. Ягоная ахвяра — Юлія, ёй 47. У іх двое супольных дзяцей, але афіцыйна яны не ў шлюбе. Вядома, што Юрый злоўжывае алкаголем — у 2022-м на яго складалі пратаколы за распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах, а ў 2023-м — за дробнае хуліганства.

Згодна з пастановамі судоў, апублікаванымі на сайце pravo.by, канфлікты ў сям'і былі рэгулярнымі. Першы адміністратыўны суд над Юрыем прайшоў у жніўні 2023-га за «прычыненне цялеснага пашкоджання».

Другі суд быў па крымінальным артыкуле «пагроза забойствам». Адбылося гэта 30 ліпеня 2023-га. Юрый быў дома п'яны. Невядома, з чаго пачалася сварка, але ён спачатку штурхнуў Юлію на канапу так, што яна ўпала на правы бок. Пасля гэтага ён падыйшоў да яе ззаду, схапіў за шыю рукамі і пачаў душыць. Гэта ён суправаджаў пагрозамі забойства. Яна засталася жывой і 18 жніўня напісала на яго заяву ў міліцыю.

Юрыю пагражала да трох гадоў калоніі. Але яго не толькі адразу выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, але і суд даў смешнае па мерках артыкула пакаранне — 260 гадзінаў грамадскіх работ. Яшчэ да гэтага яму паставілі дыягназ «алкагалізм».

Але неўзабаве на Юрыя завялі яшчэ адну справу — за катаванне. Першапачаткова яму пагражала да пяці гадоў калоніі, але і тут яго выпусцілі да суда пад падпіску.

На судзе прагучала інфармацыя пра чатыры эпізоды катаванняў – імаверна, іх было болей, але толькі па гэтых жанчына звярталася ў міліцыю.

Першы адбыўся з 4 на 5 верасня 2022-га. П'яны Юрый пачаў сварку, а пасля яны выйшлі на балкон і ён ударыў Юлію ў твар галавой.

Ён зламаў ёй нос, прычым пералом быў аскольчаты — то-бок, нос унутры раскалоўся на некалькі кавалкаў. Юлія звярнулася ў лякарню, але, імаверна, пра прычыну пералому дактарам не распавяла. У судзе гэта палічылі «лёгкім цялесным пашкоджаннем».

Наступныя выпадкі адбываліся з 28 па 30 ліпеня 2023-га, калі мужчына быў п'яны. У першы дзень мужчына некалькі разоў ударыў жанчыну па назе, а таксама збіў яе рукамі і нагамі. На наступны Юрый збіў яе па галаве і тулаве.

А 30-га, ужо пасля спробы здушэння, калі жанчына пачала ўставаць, ён схапіў яе і біў рукамі, а пасля і бутэлькай з півам.

Юлія адмовілася даваць на яго паказанні і прасіла вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці, бо яны «прымірыліся». Але суд адмовіў.

Суддзя перакваліфікаваў справу з 2-й на 1-ю частку артыкула 154 КК. Маўляў, тое, што жонка знаходзілася ў залежным ад яго становішчы, не даказана, бо яна сама зарабляла грошы і ўвогуле магла сябе ўтрымліваць, а яе «нізкая зарплата» — гэта ацэначнае меркаванне. Сам ён сказаў, што яна ад яго незалежная: маўляў, хацела б з'ехаць — магла б.

Прысуд быў яшчэ больш гуманны і склаў адзін год хатняй хіміі. Таксама Юрыя змусяць лячыцца ад алкагалізму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Нос зламаны
    12.04.2024
    Ёсць такія мазахічныя пары, дзе вяршыну задавальнення жонка атрымлівае разам з хрустам насавой перагародкі, ці вылетам зуба.
  • Правдоруб 54
    12.04.2024
    Нос зламаны, если он меня убьет, простите его, я его простила!...
    Вроде, симпатичная женщина на фото, что там у этого пузатого абьюзера есть?....
  • Любовь делает с женщинами чудеса
    12.04.2024
    Раба Любви

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду4

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць