Свет3434

Паплечнік Фіца выйграў прэзідэнцкія выбары ў Славакіі. Ён супраць вайсковай дапамогі Украіне

Спікер парламента і лідар партыі «Голас — сацыяльная дэмакратыя» Петэр Пелегрыні перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Славакіі, умацаваўшы ўладу прэмʼер-міністра Роберта Фіца.

Петэр Пелегрыні. Фота: Zuzana Gogova / Getty Images

Пелегрыні набраў 53,12% галасоў супраць 46,87% у правацэнтрысцкага кандыдата Івана Корчака (паводле вынікаў падліку 100% галасоў). 

Фіца, які прыйшоў да ўлады чацвёрты раз у кастрычніку, павярнуў замежную палітыку краіны ў бок больш прарасійскіх поглядаў і ініцыяваў рэформы крымінальнага заканадаўства і СМІ, што выклікала занепакоенасць з нагоды паслаблення вяршэнства закона, піша BBC.

У Славакіі галоўная выканаўчая ўлада належыць прэмʼеру, але прэзідэнт можа накладаць вета на законы і аспрэчваць іх у Канстытуцыйным судзе. Прэзідэнт таксама прызначае суддзяў Канстытуцыйнага суда, што можа адыграць важную ролю ў выпадку аспрэчванні рэформаў Фіца. 

Кааліцыя Фіца, у якую ўваходзіць партыя, якую ўзначальвае Пелегрыні, спыніла пастаўкі славацкай зброі ва Украіну, а Фіца крытыкаваў пазіцыю Захаду ў дачыненні да вайны, якую вядзе Расія. 

«Я буду прэзідэнтам, які будзе падтрымліваць урад у яго намаганнях па паляпшэнні жыцця людзей, — заявіў Пелегрыні ў сваім перадвыбарным штабе. — Я зраблю ўсё, каб Славакія назаўжды засталася на баку міру, а не на баку вайны».

Пелегрыні сцвярджаў, што яго супернік на выбарах лічыць магчымым увод славацкіх войскаў для дапамогі Украіне, Корчак гэта адмаўляў. Пераможца выбараў заявіў, што не будзе спяшацца з фундаментальнымі зменамі ў знешняй палітыцы. «Як і іншы кандыдат, я гарантую, што мы працягнем заставацца моцным членам ЕС і НАТА», — сказаў ён пасля галасавання.

Корчак прызнаў паразу і павіншаваў Пелегрыні, але пры гэтым паабяцаў не забыцца на тое, як супернік ператварыў яго ў «кандыдата вайны». Вырашальным фактарам на выбарах, на яго думку, стаў страх.

Корчак падчас кампаніі заяўляў, што спыненне вайсковых паставак Украіне прывядзе не да міру, а да перамогі Расіі. Раней ён быў прадстаўніком Славакіі ў ЕС і паслом у ЗША, а затым займаў пасаду міністра замежных спраў.

Пелегрыні — даўні саюзнік Фіца, але больш умераны. Разам з Фіца восенню ён удзельнічаў у фармаванні ўрада.

Каментары34

  • Жыццё
    07.04.2024
    Пры Трампе усе гэтыя пігмеі рэзка стануць гарачымі прыхільнікамі дапамогі Украіне.
  • Вайна
    07.04.2024
    Не даюць зброю зараз, аддадуць жыццё і свабоду пазней. На баку міру ён застацца вырашыў... Заплаціць яшчэ Еўропа за тое што д**у ў цяпле вырашыла трымаць падчас вайны
  • Трампіст
    07.04.2024
    Жыццё , аднаму Трампу будзе вельмі цяжка ачысціць увесь бруд Аўгіевых канюшэн ЕСа.
    Але трэба спрабаваць нешта змяніць, бо свету будзе гаплык !

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць