Грамадства44

Пад Мінскам прадаюць палац за мільён даляраў. У ім 30 пакояў

Палацава-паркавы ансамбль прадаюць на радзіме Хаіма Суціна ў Смілавічах Чэрвеньскага раёна.

Палац прадаюць за 3 748 655 рублёў (прыкладна 1,15 млн даляраў) пакупнік атрымае будынак плошчай 1 142 м2, паведамляе 1prof.by.

У ім два паверхі і 30 пакояў. Таксама новы ўласнік атрымае ўчастак у 3,5 га, на якім, акрамя палаца, размешчаны прыродны помнік мясцовага значэння — парк Смілавічы. Сам палац уваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Прыкладна 10 гадоў аб'ектам валодала прыватная фірма, якая паспела правесці ў палацы частковую рэстаўрацыю: знесла старыя прыбудовы, ачысціла памяшканні ад смецця, выканала некаторыя чарнавыя працы і правяла камунікацыі. Але рэканструкцыя ўсё яшчэ не скончана, завяршыць яе павінен будзе новы ўладальнік.

Палац у Смілавічах пабудаваў у пачатку XIX стагоддзя Станіслаў Манюшка — дзед Міхаіла Агінскага. Ад таго палаца засталася толькі вежа ў псеўдагатычным стылі і некалькі старых сцен з чырвонай цэглы. Новы палац, які захаваўся да нашых дзён, пачаў будаваць Аляксандр Манюшка. Завяршыліся работы толькі ў 1900 годзе. Абодва будынкі злучылі галерэяй.

У савецкі час палац стаў корпусам сельскагаспадарчага тэхнікума. За XX стагоддзе будынак некалькі разоў перабудоўвалі. Да 2000-га некалькі разоў перабудаваны будынак прыйшоў у такі жаласны выгляд, што тагачаснаму ўладальніку — Мінсельгасхарчу — прыйшлося прадаць яго цяперашняму ўладальніку.

Каментары4

  • Kartyarch Pidryll
    05.04.2024
    І сьніцца ім ня рокат касмадрома, ня ента бл....ая сінява, а 30 пакояў каля РПЦ, з сіняю цыбулінай як у мячэці... Бл...ая, бл....ая сінява...
  • Жора
    05.04.2024
    Адціснулі ў аднаго прыватнага інвестара - адціснуць і ў іншага.
  • Ноўнэйм
    05.04.2024
    Што будзе далей, мы ўсе ўжо ведаем: новы ўласнік рамантуе на 100%, а потым прыходзяць мясцовыя шарыкавы пад кумачова-зялёным сцягам і экспрапрыююць "імём усенароднаабранага"..

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць