Спорт77

Шаранговіч упершыню ў кар'еры набраў чатыры балы за матч і прызнаны першай зоркай гульні

Ягоны «Калгары» выйграў у гасцях у «Тампы» ў матчы Нацыянальнай хакейнай лігі з лікам 6:3. Ягор закінуў дзве шайбы і аддаў дзве галявыя перадачы.

Ягор Шаранговіч. Фота: twitter.com/NHLFlames

Ягор гуляў у цэнтры першага звяна. Яго партнёрамі сталі Жанатан Юбердо і Мэт Караната. Шаранговіч (Sharky) закінуў на 27-й і 29-й хвілінах.

Як вынік, Шаранговіча прызналі першай зоркай матчу. Ён упершыню ў кар'еры набраў за матчы 4 балы (2+2).

У сезоне ў Ягора ў 62 гульнях 45 выніковых дзеянняў (25 закінутых шайбаў і 20 галявых перадачаў).

«Калгары» з 67 баламі ў 62 паядынках займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад зоны плэй-оф складае шэсць балаў. Да канца рэгулярнага чэмпіянату — 20 гульняў.

Каментары7

  • FF
    08.03.2024
    Поспехаў, а скажыце, для вас адэкватныя людзі толькі не лукашысты? То-бок глядзіце, калі чалавек прыемны ў зносінах, ахвотна дапамагае іншым, рэгулярна данаціць у хоспісы і добрачынныя фонды, але падтрымлівае Лукашэнку, то ён ужо неадэкват? Шматлікім беларусам трэба казаць, што іх бацькі і бабулі/дзядулі таксама неадэкваты?

    Гэта называецца татальная свядомасць. То хвароба. Праяўляецца яна так. Нармальны чалавек не можа быць за Лукашэнку ці Пуціна. Толькі неадэкват. Ці наадварот. І гэта можна аднесці да розных сфераў. Для людзей з татальнай свядомасцю няма іншага меркавання. Усе, хто яго прытрымлівацца, неадэкваты
  • Žvir
    08.03.2024
    Kałhary jašče maje šaniec uskočyć u apošni vahon.
  • Ф
    08.03.2024
    FF, ваш каментар нагадвае фразу аднаго ўзурпатара: “не все толька плахое было в Германіі прі Гітлере” ©. Нацысты ў вольны час таксама займаліся спортам, дапамагалі дзецям, а потым шлі на працу і выконвалі злачынныя загады. І тут справа не ў персанажах, а ў тых дзеяннях і злачынствах, якія яны здзяйсняюць ці падтрымліваюць. І не трэба параўноўваць людзей сталага веку з тымі, хто свядома абраў быць часткай лукашыскай сістэмы і актыўна яе падтрымлівае, спрыяе існаванню, ці прасоўванню яе наратываў. Бо гэта таксама выглядае прыкметай неадэкватнасці.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць