Грамадства2020

Лукашэнка раскрытыкаваў ВНУ за выкладанне непатрэбна складанай матэматыкі

На нарадзе з рэктарамі Лукашэнка, апрача крытыкі Колевага падручніка па філасофіі, крануўся таксама нібыта занадта складанай навучальнай праграмы ў адной са сваіх альма-матэр — Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Паводле яго слоў, і яму самому яна ў свой час не надта давалася, а цяперашнім загадчыкам фермаў і зусім не ў каня корм.

Скрыншот з відэа

Падчас дакладу рэктара БСГА Лукашэнка перабіў яго і заглыбіўся ў працяглыя разважанні з аўтабіяграфічнымі элементамі ў аснове:

«Вам гаворыць чалавек, які як другую адукацыю скончыў вашу акадэмію… Я ўсвядомлена пайшоў на эканамічны факультэт. Таму што я ведаў, што ў сельскай гаспадарцы мне патрэбна будзе эканоміка. Усё астатняе — раслінаводства, жывёлагадоўля і іншае, — я там асвою на практыцы, ды я вясковы, я ведаю, як даіць карову, карміць, і іншае. 

Але калі я патрапіў на эканамічны факультэт, я там ледзь з глузду не з'ехаў. Праз нейкі час, будучы гісторыкам, мне падсунулі матэматыку. Статыстыка на такім узроўні, я прэзідэнт цяпер, успамінаю тое і думаю — навошта мне гэта было? Я гэта ўсё адсейваў, вядома… Я ведаў, што мне трэба. 

Я таму задаю пытанні і выказваю патрабаванні да вашых праграм. Бачу загадчыцу фермы. Якая з тэхнікума там і гэтак далей… Папрацавала крышку пасля каледжа.

Выдатны спецыяліст! Але да вас яна не пойдзе, яна баіцца вашай праграмы. Яна баіцца вучыцца там, у гэтай акадэміі. Навошта мы такім людзям, добрым спецыялістам у жывёлагадоўлі, запраста працуе за заатэхніка, навошта мы падсоўваем такім людзям у заатэхніі такую праграму, што яны з глузду з'язджаюць?» 

Рэктар Горацкай акадэміі паспрабаваў запэўніць, што праграмы ўжо спрашчаюцца, але Лукашэнка яго перабіў:

«Не, спрашчацца не трэба. Трэба ім прапанаваць тое, што ім трэба».

Каментары20

  • Ёсць адказ!
    13.02.2024
    Навошта мы такім людзям, добрым спецыялістам у жывёлагадоўлі, запраста працуе за заатэхніка, навошта мы падсоўваем такім людзям у заатэхніі такую праграму, што яны з глузду з'язджаюць?


    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/336177

    Можа, таму што гэта вышэйшая адукацыя і яна вымагае інтэлектуальных высілкаў?
  • joker
    13.02.2024
    А ўвогуле, навошта, гэтая адукацыя. Яны ж гэтыя студэнты потым уедуць у гэтыя буржуйскія геіскія Яўропы. Самое ж жудаснае - зразумеюць, як блага ўсё ж Беларусі зроблена і пачнуць пратэтаваць

    We don't need no education
    We don't need no thought control
    No dark sarcasm in the classroom
    Teacher, leave them kids alone
  • физкультурник и аграрий
    13.02.2024
     Я гэта ўсё адсейваў, вядома… Я ведаў, што мне трэба.
    ==============================
    Ну теперь понятно, почему луканомика в опе. Отсееватель постарался. О таком даже стыдно на людях говорить, а этому как с гуся вода.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць