Моды

Пяць рэчаў, якія трэба набыць на вясну

Да сакавіка засталося менш за месяц, а значыць прыйшоў час падумаць над абнаўленнем гардэроба да цёплага сезона. Прапануем захапіць наш спіс з сабой у краму — ён дазволіць пазбегнуць лішніх пакупак і дапаможа застацца ў трэндзе.

Беларускія дызайнеры не адстаюць ад моднага парадку дня. Вось якія рэчы яны прапануюць на гэтую вясну.

Акцэнтныя паліто. Эпоха сумнай верхняй вопраткі сышла ў мінулае. Сёння ў модзе акцэнты: паліто з выразнай дэталізацыяй, яркія ці з гіпертрафаванымі формамі.

Фота: інстаграм BOITSIK

Пры стварэнні трэндавага вобраза не трэба турбавацца аб спалучальнасці — акцэнтнае паліто у камплекце выдатна будзе існаваць само па сабе.

Але, калі рэчы з подыумаў здаюцца вам занадта экстравагантнымі, можна звярнуць увагу на кампрамісны варыянт: напрыклад, на класічныя мадэлі ад BOITSIK з падоўжанай лініяй пляча.

Гарнітуры. За апошнія некалькі сезонаў касцюмы зарэкамендавалі сябе неад'емнай часткай жаночага гардэроба. У модзе пары са штанамі, спадніцамі ці шортамі — галоўнае, каб крой адрозніваўся ад класічнага, а выніковы аўтфіт выклікаў цікавасць. Прыгожыя офісныя гарнітуры можна знайсці ў брэнда LSD.

Фота: сайт LSD

Рэчы колеру бардо. З прыходам 2024-га месца кармінавага адцення заняў бардо — і адразу некалькі буйных брэндаў, напрыклад, Hermes, Rick Owens, Valentino і Giambattista Valli, прадставілі ў сваіх новых калекцыях рэчы раскошнага колеру чырвонага віна. 

Фота: інстаграм Base.vi/інстаграм Muashop

Таму, адпраўляючыся на шопінг, варта звярнуць увагу на верхняе адзенне, аксесуары і сукенкі ў бардо — апошнія якраз ёсць у Base.vi. А сталічны брэнд Muashop падрыхтаваў аматаркам цёмна-чырвонага аб'ёмную куртку-жакет.

Хусцінка. Лукі гераінь з галівудскіх фільмаў 60-х зноў становяцца актуальнымі. Так у моду вяртаюцца шаўковыя хусткі, павязаныя ў якасці галаўнога ўбору ці аксесуара.

Фота: інстаграм мастачкі Цемры

Мастачка Цемра распрацавала серыю хустак з беларускім арнаментам. З дапамогай такой рэчы можна не толькі ўпрыгожыць аўтфіт, але і ўшанаваць свае карані: майстарка аздобіла хусткі беларускімі словамі, напісанымі лацінкай. Фразы нясуць у сабе ўспаміны аб доме і добра зразумелыя кожнаму: BIEŁARUSAČKA, SPADČYNA.

Гарсэт. »Бялізнавая» мода вяртаецца. Пасля доўгага забыцця, якое цягнулася з сярэдзіны нулявых, гэты трэнд зноў пачаў набіраць абароты. Вярнулі бялізну на подыумы дызайнеры Miu Miu: менавіта яны прапанавалі жанчынам апранаць інкруставаныя стразамі трыкатажныя майткі на калготкі.

Фота: інстаграм Magnem/інстаграм Bleez

Астатнія брэнды пайшлі далей і ўспомнілі пра гарсэты. Іх прапануюць насіць паверх цішотак, швэдараў і сукенак. Беларускія брэнды Bleez і Magnem могуць вырабіць трэндавую рэч па персанальных мерках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць