Грамадства

Мінадукацыі абнавіла спіс універсітэтаў, куды можна паступаць без іспытаў

Гэта новаўвядзенне закране і мэтавікоў.

Міністэрства адукацыі Беларусі ўнесла карэкціроўкі ў пералік устаноў вышэйшай адукацыі для залічэння без уступных выпрабаванняў, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №9 ад 17 студзеня, якая ў чацвер афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, школьнікі, якія ў рамках профільнага навучання асвоілі праграму сярэдняй адукацыі і вывучалі ў школах асобныя прадметы або модулі на павышаным узроўні або ў Ліцэі БДУ, могуць без экзаменаў паступіць у некаторыя беларускія ВНУ.

Сярод іх БДУ, БНТУ, Беларуска-расійскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржуніверсітэт імя Машэрава, а таксама Палескі ўніверсітэт.

Гэта новаўвядзенне закране і мэтавікоў.

Пры гэтым правілы прыёму на некаторыя спецыяльнасці ў гэтых ВНУ застануцца ранейшымі.

Гэта такія спецыяльнасці, як «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «дзяржаўнае кіраванне і права», «усходазнаўства», а таксама спецыяльнасці, для паступлення на якія трэба здаваць выпрабаванні «творчасць» і «фізічная культура і спорт».

Пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА9

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя5

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА2

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе40

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін4

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць