Былы трэнер зборных Беларусі і Балгарыі па біятлоне Мікалай Захараў памёр на 78-м годзе жыцця.

У зборнай Беларусі спецыяліст працаваў у 1990-я і 2000-я гады.
Менавіта Захараў у 2004 годзе прапанаваў Дар'і Домрачавай змяніць спартовае грамадзянства і перайсці ў беларускую каманду, піша Tribuna.com.
У складзе зборнай Беларусі яна стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай.
Захараў нарадзіўся ў вёсцы Уват Цюменскай вобласці, апошнія некалькі гадоў жыў у Балгарыі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары