Свет22

Рэкрута ПВК «Вагнер» з Узбекістана асудзілі на пяць гадоў за наёмніцтва ва Украіне. Ён нават не даехаў да фронту

Аляксей Хаматханаў вылецеў у маі 2023 года з роднага Ташкента ў Маскву і неўзабаве падпісаў кантракт з ПВК «Вагнер», пасля чаго адправіўся на трэніровачную базу ў Краснадарскім краі.

Фота: Readovka

Да фронту даехаць не паспеў, ПВК была рэарганізавана, а Аляксей трапіў у міграцыйны цэнтр у Сахараве, распавяла Readovka яго маці Таццяна.

Там ён выказаў жаданне падпісаць кантракт з Мінабароны. Маўляў, з самага пачатку хацеў ваяваць з «украінскім нацызмам». Спачатку яму адказалі згодай, але замест гэтага дэпартавалі на радзіму.

Ва Узбекістане ў лістападзе мінулага года яго і арыштавалі, а праз два месяцы асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі па артыкуле «наёмніцтва».

Па словах маці, суддзя не стаў хаваць, што справа яе сына — выключна палітычная і што ён быў вымушаны адправіць яго ў турму, баючыся вынесці змякчаны прысуд. Жанчына падала апеляцыю і можа толькі спадзявацца на тое, што справа будзе перагледжана.

Раней паведамлялася, што аналагічныя тэрміны за наёмніцтва ў ПВК «Вагнер» былі вынесеныя ў Казахстане і Кыргызстане.

Каментары2

  • Ёсік
    23.01.2024
    А ў Беларусі ім пашана, па школах возяць, расказваюць, як добра быць наймітам, але толькі ў расейцаў. За найміцтва іншай дзяржаве гадоў 30 дадуць. Хаця загінулага з іншаземнага легіёну ў адзін рад ставяць з героямі 2-ой сусьветнай вайны.
  • Зоя Фёдараўна.
    24.01.2024
    Ва Украiне ліквідаваны афіцэр арміі Беларусi, лукаскот з ваенным білетам па імені Лазараў Дзяніс Аляксандравіч 1976 года нараджэння.
    Сорамна як перад украінцамі.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці32

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?10

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці32

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць