Грамадства55

Двух беларусаў затрымалі ў Вільні пры спробе выйсці з цягніка

Здарэнне адбылося ўчора вечарам на чыгуначным вакзале.

Паліцыя паведамляе, што каля 22:22 на віленскім вакзале з транзітнага цягніка «Калінінград — Санкт-Пецярбург», які спыніўся ў сталіцы Літвы, адчыніўшы дзверы вагона, выйшлі двое мужчын. Іх неадкладна затрымалі супрацоўнікі Службы бяспекі чыгуначнага вакзала, піша Delfi.lt.

Высветлілася, што абодва мужчыны з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, адзін нарадзіўся ў 1980 годзе, а другі ў 1972 годзе. У абодвух былі шэнгенскія візы. Тым жа цягніком беларусы адправіліся ў Беларусь. Іх ахоўвалі да памежнага пункта Кяна (сумежны з Гудагаем на беларускім баку), каб яны не высадзіліся зноў.

Ужо амаль тры гады, як прамое злучэнне чыгункай паміж Беларуссю і Літвой адмененае. Аднак ёсць цягнік Мінск — Калінінград, але выйсці на тэрыторыі Літвы немагчыма, таму беларусы едуць да памежнага пункта Чарнышэўскае на мяжы Літвы і Калінінградскай вобласці і там пакідаюць цягнік.

Каментары5

  • Хуч
    18.01.2024
    Рускія купляюць квіткі з Караляўца да Менску й выходзяць у Вільні. Пра гэта мне калісьці хваліўся адзін чэл з рускім пашпартам. Калі ёсьць віза іх правяраюць і адпускаюць. Для рбшнікаў хіба такога няма.
  • Трололо
    18.01.2024
    Ясненька , адмененае. Гэты цягнік транзітны і выйсці з яго могуць толькі грамадзяне ЕС і людзі з літоўскім внж. І не ў Вільні, а ў Кяне.
  • инт мысли
    18.01.2024
    Трололо,билет покупать до Кяни или до Вильни пытанне.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць