Культура11

У Мастацкім музеі працуе выстава «Шчодры куфар»

Як паведаміла намеснік дырэктара музея па навуковай працы Надзея Усава, у экспазіцыі з фондаў НММ прадстаўлена

17 работ майстроў саломапляцення, роспісу і інкрустацыі саломкай Брэсцкай фабрыкі сувеніраў і Жлобінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР.

Аўтары твораў дэкаратыўна‑прыкладнага мастацтва, якія былі закуплены музеем у 1970—1980‑я гады, — Аляксандр Якаўлеў, Пётр Доўгер, Вера Дзегцярэнка, Міхаіл Дзегцярэнка, Зінаіда Пашкоўская, Аляксандр Грэсь, Яўген Саламянка, Галіна Саламянка і Таццяна Аляксеева. Яны працягваюць адроджаныя каля 50 гадоў таму народныя традыцыі, адзначыла Усава.

Паводле яе слоў, яшчэ зусім нядаўна куфры займалі

ганаровае месца ў кожнай беларускай вясковай хаце. Яны ўяўлялі сабой вялікую драўляную скрыню, дзе захоўвалася тканіна, адзенне, бялізна, ювелірныя ўпрыгажэнні і пасаг для нявесты.

Традыцыйна куфры розных памераў выраблялі з хваёвых ці яловых дошак. Самыя вялікія выкарыстоўваліся як ложкі, а самыя маленькія — для захоўвання тытуню. Фарбавалі іх у чорны або зялёны колер, часта афармлялі акоўкай, па баках прымацоўвалі ручкі. З часам простая аднатонная афарбоўка ўступіла месца дэкаратыўнаму роспісу, які імітуе каштоўныя пароды драўніны.

Куфры карысталіся велізарным попытам. У пачатку ХХ стагоддзя ў большасці рэгіёнаў з’яўляюцца куфры з мастацкім роспісам расліннага характару. Сакавітыя малюнкі ў выглядзе букетаў і гірляндаў кветак кампанаваліся ў квадратах і прамавугольніках.

З 1950‑х гадоў попыт на вялікія куфры прыкметна паменшыўся. У канцы ХХ стагоддзя куфры і невялікія куфэрачкі, вырабленыя з саломкі ці дрэва, становяцца сувенірнай прадукцыяй. Майстры выкарыстоўваюць традыцыйныя матывы дэкору, прычым дробныя арнаменты, паўтор і сіметрыя матываў нагадваюць нацыянальныя тканыя ўзоры.

Выстава працуе па 26 студзеня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць