Грамадства

Пяскоў: Пуцін можа наведаць КНДР у найбліжэйшы час

Тэрміны паездкі будуць узгадняцца па дыпламатычных каналах.

Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын падчас сустрэчы на Далёкім Усходзе 14 верасня 2023 года. Фота: Korean Central News Agency/Korea News Service via AP, File

У Крамлі спадзяюцца, што візіт Уладзіміра Пуціна ў КНДР адбудзецца ў агляднай будучыні, пра гэта заявіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. Ён удакладніў, што тэрміны паездкі будуць узгадняцца па дыпламатычных каналах, піша «Спутнік».

«Вы ведаеце, што ва Уладзіміра Пуціна ёсць запрашэнне наведаць Пхеньян з афіцыйным візітам, і мы спадзяемся, што такі візіт адбудзецца, прэзідэнт Расіі наведае ў агляднай будучыні», — сказаў Пяскоў журналістам.

Раней з афіцыйным візітам у Маскву прыбыла кіраўнік МЗС КНДР Цой Сон Хі. У МЗС Расіі паведамілі, што перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў адбудуцца 16 студзеня. Радыё «Голас Карэі» напярэдадні паведаміла, што кіраўнік паўночнакарэйскага МЗС здзяйсняе візіт у Расію па запрашэнні свайго расійскага калегі Сяргея Лаўрова.

Як растлумачыў Пяскоў, не выключана таксама і сустрэча расійскага прэзідэнта з кіраўніком МЗС КНДР.

Прадстаўнік Крамля паведаміў, што Расія мае намер і далей развіваць партнёрскія стасункі з КНДР ва ўсіх кірунках. Ён адзначыў, што ў першую чаргу Паўночная Карэя з'яўляецца суседняй з Расіяй краінай, а таксама партнёрам.

«Дыялог на ўсіх узроўнях будзе працягвацца з КНДР», — сказаў Пяскоў.

Расія і КНДР сёлета адзначаюць 75-годдзе падпісання першага пагаднення аб эканамічным і культурным супрацоўніцтве. Дакумент заклаў аснову развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак3

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак3

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць