Афіша11

Анёлкі запрашаюць на канцэрт

Калядны канцэрт Вайцюшкевіча і сяброў у КЗ «Мінск» 7 студзеня.

Калядны канцэрт Вайцюшкевіча і сяброў у КЗ «Мінск» 7 студзеня.

На праваслаўнае Раство ў канцэртнай залі «Мінск» гурт WZ-orkiestra і музыкі іншых калектываў прэзентуюць супольны калядны альбом «Мой сябра анёлак». Музыку на словы тэкстаў Арцёма Кавалеўскага напісаў лідэр WZ-orkiestra Зміцер Вайцюшкевіч. Песенькі пра анёлаў праспявалі Святлана Бень з «Серебрянной свадьбы», Ксенія Мінчанка — WZ-orkiestra, Алесь Зайцаў — «Босае сонца», Янка Маўзер, Ганна Хітрык — «Дзеці дзяцей», Мікола Прылуцкі з тэатра Янкі Купалы ды іншыя. Сярод звыклых інструментаў Оrkiestry часам чуюцца гукі электрагітары Сяргея Трухановіча з «Крамы». У колькіх песнях спяваюць дзеці, сярод іх і Язэп Вайцюшкевіч. «Мой сябра Анёлак» адназначна прыйдзецца да душы маладым бацькам. Дарэчы, песні з новага альбому можна спампаваць з адмысловай інтэрнэт-старонкі. Там жа можна даведацца падрабязнасці пра праект, які стаў магчымым у тым ліку і дзякуючы дапамозе кіраўніка Дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) Ірэны Каляды-Смірновай

Прыходзьце на канцэрт — анёлкі запрашаюць!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць