Грамадства44

Каго паставяць спікерам Палаты прадстаўнікоў замест спісанага Андрэйчанкі?

Канчатковых спісаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пакуль няма, але не трэба мець ілюзій наконт гэтых выбараў. Спісы будучых абраных (а ў рэальнасці прызначаных) дэпутатаў ужо даўно падрыхтаваныя. Ёсць толькі дробныя дадатковыя інтрыгі — напрыклад: а каго паставяць спікерам Палаты прадстаўнікоў?

Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнаг сходу Рэспублікі Беларусь Chamber of Representatives of the National Assembly of the Republic of Belarus
Фота: house.gov.by

Уладзімір Андрэйчанка займаў пасаду ажно з 2008-га, але нарэшце надышоў час і яму ісці на пенсію. У спісах кандыдатаў Андрэйчанкі ўжо не будзе. Хто ж, на нашу думку, будзе прэтэндаваць на месца ў топе-5 самых высокіх пасадаў Беларусі?

Владимир Андрейченко Vladimir Andreichenko Уладзімір Андрэйчанка
Уладзімір Андрэйчанка ў часе наведвання Бягомльскай школы-інтэрната Докшыцкага раёна. 22 снежня 2023 года. Фота: house.gov.by

Міхаіл Орда

На нашу думку, абсалютны фаварыт. У Орду сумяшчаецца адразу некалькі важных крытэраў.

Міхаіл Орда выглядае абсалютным фаварытам на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў. Фота: «Наша Ніва»

Па-першае, абсалютная адданасць. Ён знаходзіцца недзе непадалёку ад Лукашэнкі ад пачатку 2000-х, спачатку як кіраўнік падкантрольнага БРСМ, пасля як старшыня бяззубых прафсаюзаў. І ні разу не даў усумніцца ў сваёй вернасці. У 2020-м менавіта Орду даверылі кіраваць перадвыбарчай групай Лукашэнкі. Праўда, выбарчая кампанія, як паказала гісторыя, была правальнай.

І ў гэтым, як ні парадаксальна, другая перавага Орды. Ён гадамі праяўляў сябе як шэрага выканаўцу, няздатнага на якасны скачок. Для Лукашэнкі стратэгічна выгадна трымаць на топ-пасадах менавіта такіх людзей. Нават калі б яны з нейкіх прычын паспрабавалі кінуць выклік сістэме, у іх наўрад ці б нешта атрымалася.

Трэці аргумент за Орду — яго ўзрост. Для беларускай палітыкі 57 гадоў — гэта не малады і перспектыўны, а той, хто ўжо вяртаецца з кірмашу. Прыкладна ў такім жа ўзросце заступаў на пасаду і Андрэйчанка. 

Фонава можна згадаць яшчэ і пра вопыт працы ў Палаце прадстаўнікоў — Міхаіл Орда засядаў там ажно тры скліканні, з 2000 да 2012.

Алег Раманаў

Калі «Белая Русь» будзе мець абсалютную большасць у парламенце, то не было б дзівам, каб яе старшыня стаў спікерам. Але для Лукашэнкі гэты варыянт можа падасца занадта рызыкоўным.

Алег Раманаў. Фота: Рада Федэрацыі РФ

Былога рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алега Раманава паклікалі ў вялікую палітыку толькі пазалетась. Кіраваць партыяй чыноўнікаў — важная місія, на якой можна зарабіць палітычны капітал на будучыню. І на гэтую пасаду, аналагаў якой раней не было, асцярожна паставілі Раманава — чалавек з рэгіёнаў, які ніколі раней не працаваў у Мінску, дый увогуле круціўся ва ўніверсітэцкіх колах, а не сярод сілавікоў.

Пасада спікера парламента адкрыла б перад Раманавым яшчэ большыя перспектывы — напэўна, завялікія для лукашэнкаўскай сістэмы.

Ірына Касцевіч

У беларускім парламенце нефармальна існуюць жаночыя квоты. Вядома, у законе гэтага не прапісана, але калі Адміністрацыя прэзідэнта падбірае кандыдатаў у дэпутаты пад будучае прызначэнне, доля жанчын падбіраецца трохі большая за траціну. Цяпер яна 35% — не сорамна паказаць у цывілізаваным свеце.

Ирина Костевич Ірына Касцевіч Irina Kostevich
Ірына Касцевіч. Фота: beloi.by

Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч — добры варыянт для спікерства на выпадак, калі Лукашэнка вырашыць адправіць у адстаўку Наталлю Качанаву. Тая адначасова займае пасады спікера Савета Рэспублікі і памочніцы па Мінску, і часам складваецца ўражанне, што яе ў грамадскай прасторы зашмат. Качанава стала публічным палітыкам № 2 у лукашэнкаўскай сістэме, і гэта нясе рызыкі для яе самой.

Касцевіч 56 гадоў, яна перадпенсійнага веку. Новых палітычных амбіцый у яе не павінна ўзнікнуць, а захаваць бесканфліктную атмасферу парламента часоў Андрэйчанкі ёй удасца на выдатна.

Валер Малашка

Малашка быў недарэчным папярэднікам Касцевіч у міністэрстве працы. Недарэчным — бо яго пратрымалі на пасадзе менш за паўтара месяца, а пасля перавялі ў міністры здароўя. У Мінск Малашка вяртаецца з Магілёва, дзе апошнія гады працаваў віцэ-губернатарам.

Валер Малашка Валерий Малашко Valery Malashko
Валер Малашка. Скрын відэа: MogilevNews / YouTube

Ён добра знае правілы гульні для чыноўнікаў на розных этапах, мае якія-ніякія наменклатурныя сувязі, але ніколі не забіраўся так высока, каб адтуль захацелася скочыць яшчэ вышэй. Чым не спікер?

Дарэчы, Валерый Малашка балатуецца па лукашэнкаўскай Шклоўскай акрузе.

Дзмітрый Шаўцоў

Адна з самых незвычайных патэнцыйных фігур — генеральны сакратар Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў. Ён ужо быў дэпутатам у 2012-2019 гадах, а цяпер зноў вяртаецца ў парламент.

Дзмітрый Шаўцоў Дмитрий Шевцов Dmitry Shevtsov
Дзмітрый Шаўцоў. Фота: БелаПАН

Шаўцоў даволі харызматычны, што капітальна б’е па яго перспектывах. Але ёсць і «перавага» — абсалютная таксічнасць. Медык уключаны, падаецца, ва ўсе магчымыя санкцыйныя спісы за свае паездкі ў «ДНР» з шаўронам Z. Украіна нават заклікала Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Шаўцова.

Уявіць, што такі чалавек займеў бы нейкую падтрымку з боку незалежнага грамадства, немагчыма. Затое прызначэнне Шаўцова было б рэверансам у бок Расіі. 

Хто дакладна не будзе спікерам?

У нейкай іншай рэальнасці шанцы атрымаць пасаду спікера мелі б крыкуны накшталт Алега Гайдукевіча або камуніста Сяргея Клішэвіча — якія як мінімум гучней за ўсё прызнаюцца ў любові Лукашэнку. Але ў іх ёсць відавочныя палітычныя амбіцыі, і гэта гуляе супраць іх.

Чытайце яшчэ:

Пачысціў універсітэт, адпраўляў перавыхоўвацца на парад. Хто такі Алег Раманаў, новы кіраўнік «Белай Русі»

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў працягне працу, нягледзячы на парушэнне нормаў Міжнароднай федэрацыі 

Міністарка працы Ірына Касцевіч ідзе ў дэпутаты

Каментары4

  • Ёсік
    08.01.2024
    Во інтрыга, хто ж стане дэпутатам? Лукашэнка, так і цябе прызначаюць усе выбары, акрамя 1994г., тады людцы вырашылі, што малады плявузгала лепей старога партыйца.
  • даведка
    08.01.2024
    Олега Гайдукевича нельзя, а то ещё конституцию спермой заляпает или проект закона на подпись Лукашенко...
  • даведка
    08.01.2024
    Если спикером нижней палаты сделают женщину Костевич, то в верхней больше не будет женщина Кочанова.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць