Грамадства99

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў працягне працу, нягледзячы на парушэнне нормаў Міжнароднай федэрацыі

Але Шаўцоў пакуль не плануе наведваць Данбас.

Дзмітрый Шаўцоў. Фота: БелаПАН

Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК) Дзмітрый Шаўцоў працягвае выконваць свае паўнамоцтвы. Пра гэта ТАСС паведамілі ў арганізацыі.

«У адпаведнасці са Статутам Беларускага Чырвонага Крыжа да выключнай кампетэнцыі З'езда адносяцца пытанні абрання, пераабрання, зрушэння Генеральнага сакратара. 7 верасня XXVI З'ездам Беларускага Чырвонага Крыжа прынята аднагалоснае рашэнне аб працягу працы Дзмітрыя Шаўцова на займанай ім пасадзе генеральнага сакратара. Такім чынам, Дзмітрый Шаўцоў працягвае выконваць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з рашэннем З'езда», — паведамілі ў арганізацыі.

Праўленне Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца раней запатрабавала сыходу ў адстаўку Шаўцова да 30 лістапада ў сувязі з яго ліпеньскай паездкай на Данбас. У распаўсюджанай у Жэневе заяве яна прыгразіла прыпыніць сяброўства БЧК у Федэрацыі і спыніць прадастаўленне яму любога новага фінансавання, калі гэта патрабаванне не будзе выканана да 30 лістапада.

У БЧК нагадалі, што арганізацыя з'яўляецца каардынатарам аказання гуманітарнай дапамогі на тэрыторыі Беларусі і працягвае аказваць падтрымку ўразлівым катэгорыям грамадзян. «Такая дзейнасць па фарміраванні сістэмы гуманітарных каштоўнасцяў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, статутам Беларускага Чырвонага Крыжа, і яе немагчыма прыпыніць, нягледзячы на патрабаванні з чыйго-небудзь боку», — падкрэслілі ў БЧК.

Шаўцоў зараз не плануе зноў наведваць Данбас, паведамілі ў арганізацыі.

Каментары9

  • Супраць камуняк
    01.11.2023
    Паглядзім, як яны будуць працаваць бяз грошаў
  • блр
    01.11.2023
    Ему плевать , вусаты лічыць яе сваёй у першую чаргу з дазволу самога чк. Гэтая арганізацыя разам з аан і астатнімі, больш не маюць ніякага ўплыву ні на што ў свеце, і такое адчуванне, існуюць каб мець грошы з лахоў.
  • Ядвига
    01.11.2023
    Это было полностью ожидаемо. Режим уже давно плюёт на все, кроме российских, организации и их решения.

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць