Грамадства1010

За мяжу ездзіў усяго тры разы. Што вядома пра самага публічнага спікера КДБ

Канстанцін Бычак пастаянна з'яўляецца ў дзяржСМІ і каментуе працу КДБ, стаўшы самай медыйнай асобай гэтага ведамства.

Канстанцін Бычак. Скрыншот АНТ

У лістападзе намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак анлайн падключыўся да семінара, які праходзіў у Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве. Праз месяц ён паўтарыў «спецаперацыю» — далучыўся ўжо да анлайн-занятку «Вольнага беларускага ўніверсітэта», спрабуючы «напалохаць удзельнікаў». Сам Бычак пастаянна з'яўляецца ў дзяржСМІ і каментуе працу КДБ. «Люстэрка» паспрабавала знайсці факты пра самага публічнага беларускага «чэкіста».

Паводле інфармацыі «Белпола», Канстанціну Бычаку 38 гадоў. Ён нарадзіўся ў Гарадку Віцебскай вобласці. Яго бацька — Фёдар Бычак — працаваў начальнікам фінаддзела ў Гарадоцкім райвыканкаме і ўваходзіў у раённы савет дэпутатаў у 2014-2018 гадах. Таксама ён некалькі разоў быў старшынёй мясцовых выбарчых камісій: на парламенцкіх выбарах 2016 года і на выбарах мясцовых дэпутатаў у 2018 годзе.

Канстанцін Бычак жанаты, у яго двое дзяцей: сын і дачка.

З адкрытай базы публічных асоб Беларусі і Расіі вядома, што жонка сілавіка — Дар'я Бычак — працавала ў віцебскай паліклініцы і Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (верагодна, на адміністрацыйных пасадах).

У 2014 годзе яна ўладкавалася спецыялістам па продажах у «Белвітапрадукт». Кампанія займаецца аптовым продажам прадуктаў харчавання, напояў, тытунёвых вырабаў. З інфармацыі на сайце kartoteka.by вынікае, што «Белвітапрадукт» цяпер знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Ці працавала там жонка Бычака да апошняга часу, невядома.

Паводле звестак «Белпол», да 2020 года Бычак усяго тры разы бываў за мяжой: ва Украіне ў 2012 годзе, у Расіі (Маскве) і Грузіі ў 2019 годзе.

У базах арганізацыі былых сілавікоў ёсць звесткі, што ў 2012 годзе Бычака абакралі ў Мінску. З яго машыны (Kia Shuma) скралі маёмасці на 400 тысяч рублёў (сума да дэнамінацыі, у пераразліку на цяперашнія грошы — гэта 40 рублёў).

З баз сілавікоў таксама вядома званне Канстанціна Бычака ў КДБ — палкоўнік. Апошнія гады дзяржСМІ прадстаўляюць яго як «намесніка начальніка следчага ўпраўлення КДБ». Але да 2021 года яго пасада гучала інакш — ён быў начальнікам упраўлення. Апошні раз так Бычака прадставілі ў снежні 2020 года, калі ён каментаваў «справу Аўтуховіча». Магчыма, у пачатку 2021 года сілавіка з нейкіх прычын панізілі на пасадзе.

У публічным полі Канстанцін Бычак з'явіўся ў пачатку 2020 года.

Тады, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў, ён распавядаў на беларускім тэлебачанні падрабязнасці рэзананснай справы аб хабарах у беларускай цукровай кампаніі.

Пасля затрымання Віктара Бабарыкі і іншых кіраўнікоў «Белгазпрамбанка» летам 2020 года Бычак публічна агучыў дэталі «карупцыйнай схемы «паміж банкам і кампаніяй»Прыватлізінг».

З тых часоў сілавік рэгулярна выступае ў якасці спікера КДБ па палітычных справах, звязаных з пратэстамі ў Беларусі і вайной ва Украіне. Прычым робіць гэта ці ледзь не часцей, чым афіцыйны спікер арганізацыі — Андрэй Яраш.

Каментары10

  • М разь он
    23.12.2023
    Вот и все, что нужно про него знать
  • Дзе фота ?
    23.12.2023
    Дзе фота жонкі гэб'я?
  • даведка
    23.12.2023
    Предыдущие начальники следственного управления КГБ полковники Дмитрий Гора и Анатолий Васильева были назначены на генеральские посты, поэтому Косте Бычеку довелось некоторое время побыть его начальником, а теперь ему самому нужна генеральская должность, которая освободилась недавно в Департаменте финансовых расследований КГК. Отсюда постоянные его бравурные комментарии о героическом разгроме то «сахарной», то «молочной» мафии, а в результате цены растут, а их организаторы вскоре оказываются на свободе, как помилованные Лукашенко. 

Цяпер чытаюць

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг6

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі расказаў, што працягвае страчваць вагу9

На Палессі зафіксавалі тарнада

На мітынг у Вільні прыйшоў правакатар Святаслаў, які стаў скандаваць Ціханоўскім «Ганьба»

Ціханоўскі расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць Статкевіч6

На акцыю Ціханоўскіх у Вільні прынеслі плакат «Сяргей — джэнтльмен»1

Партыю «Белая Русь» узначаліла Вольга Чамаданава14

Варона разбіла шкло аўтамабіля ў Гродне

Смерці няма. Як рэжысёрка Дар'я Жук стала маці, а праз паўтара года пахавала сваё дзіця7

У Расіі вайсковага пенсіянера асудзілі на 18 гадоў за расклейванне ўлётак «Спынім вайну разам»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг6

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць