Грамадства2828

«Першыя дзве хвіліны думаў, што гэта жарт». Наведнік семінара па бяспецы, да якога далучыўся КДБ, расказаў, што там адбывалася

Выявілася, што КДБ аплаціў арганізацыю семінара.

Ігар Тур у грыме падчас прэзентацыі «спонсара і арганізатара семінара». Скрыншот з відэа АНТ

Сам семінар наведніку спадабаўся не надта — маўляў, казалі там занадта агульныя і банальныя рэчы. «З таго, што я чуў, было мала рэальна карыснага — быў нейкі айцішнік, які распавядаў пра вірусы і фішынг, і Вячаслаў Сіўчык, які больш згадваў баек з 90-х, чым пра бяспеку казаў. Сядзеў і думаў, што, можа, дарма прыйшоў», — кажа суразмоўца.

«Пасля, падчас лекцыі айцішніка Аксёнаў ускоквае, акуратна яго перабівае і кажа — маўляў, з намі хоча пагутарыць «спонсар і арганізатар». Я думаю — чаго, які яшчэ спонсар? Бо быў пэўны, што семінар транслююць у зуме для тых, хто не здолеў паўдзельнічаць афлайн.

У эфір выйшаў загрыміраваны [прапагандыст Ігар] Тур, а пасля кадэбэшнік. У залі паўстала поўная цішыня, ніхто нічога не казаў, толькі чалавек з Хаба падбег і выключыў Бычака (прапагандыст Ігар Тур пасля сказаў, што зрабілі гэта некарэктна і было чуваць усё, што адбываецца ў залі. — НН). Я падумаў, што гэта пэўна жарт і зараз скажуць, маўляў, каб так не было — дбайце пра бяспеку.

Але зразумеў, што не, бо чалавек з Хаба пабег кудысьці тэлефанаваць, а семінар на гэтым скончылі. Сіўчык запытаўся ў Аксёнава пра тое, дзе ён знайшоў гэтага «спонсара і арганізатара», Аксёнаў быў у поўнай разгубленасці, адказваў нешта няўцямнае. У выніку Сіўчык сказаў: «Алег, ну ты б хоць параіўся».

Астатнія сядзелі моўчкі ў шоку, частка пачала выходзіць з залы. Я неўзабаве таксама выйшаў».

Другі наш суразмоўца, які быў на семінары, расказаў амаль ідэнтычную гісторыю.

Мы звярнуліся да Алега Аксёнава, які пацвердзіў нам, што арэнда памяшкання і кава-брэйк выйшлі «за кошт КДБ». На астатнія пытанні Алег адказаць пакуль не гатовы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары28

  • Вася
    19.11.2023
    Ну, выпілі кавы за кошт кдб, убачылі, да чаго можа прывесці ігнараванне элементарных правілау́ бяспекі - і на гэтым усе, змагаемся далей. Высновы: ці у́зровень кадэбістау́ ніжэй за плінтус, ці у́ кдб хтось зладзіу́ правакацыю. Мяркую, што гэта не тупы бычак, але хтосьці яго ненавідзіць) І добра для кдб, калі хтосьці хоча толькі падседзець гэтага бычака)
  • Змагар
    19.11.2023
    Карысныя дурні, колькі шчэ плануеце трапляцца на гэткую тупезную вудачку КДБістаў?!
  • Петька
    19.11.2023
    Браво лукашистское КГБ, хоть они и бандюки и головорезы, но белорусских недалеких оппозиционеров не сложно обвести вокруг пальца. Поколения инстаграм

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць