Грамадства88

Дарадца прэзідэнта Літвы выступіў за ўніфікацыю абмежавальных мер для беларусаў і расіян

Офіс прэзідэнта працягвае прытрымлівацца пазіцыі, што Літва павінна ўніфікаваць абмежавальныя меры для беларусаў і расіян. На думку галоўнага дарадцы прэзідэнта Кястуціса Будрыса, гэта дасць інстытутам краіны больш інструментаў для праверкі замежнікаў, што прыязджаюць, і скароціць іх бескантрольнае перамяшчэнне, піша Delfi.lt.

Акрамя таго, як кажа К.Будрыс, дзеючая працэдура выдачы дазволаў беларусам на пражыванне ў Літве недасканалая.

Дарадца падкрэслівае, што Літва павінна ўжываць да беларусаў тыя ж прававыя інструменты, якія ўжо прымяняюцца да грамадзян Расіі.

«Гэта неабходна для таго, каб даць інстытутам на мяжы інструменты для больш дбайнай праверкі і ацэнкі, каб паменшыць магчымасць бескантрольнага прыбыцця сюды», — у аўторак сказаў К.Будрыс.

«У нас скажоная, зручная для сімуляцыі сістэма — з аднаго боку, мы не выдаём візы грамадзянам Беларусі, але іх выдаюць суседнія краіны, і на падставе гэтых віз мы выдаём від на жыхарства ў Літве. (…) Ёсць шмат аспектаў, якія мы спрабуем замяць, і адказ вельмі зразумелы — калі існуюць правераныя меры, якія працуюць супраць расійскіх грамадзян і забяспечваюць і павышаюць нашу бяспеку, чаму б не ўжыць іх тут?», — задаў рытарычнае пытанне дарадца прэзідэнта.

К.Будрыс таксама падкрэсліў, што высновы Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, на падставе якіх цяпер у Сейме ініцыююцца папраўкі да абмежавальных для беларусаў законаў, з'яўляюцца фактычнай ацэнкай сітуацыі і павінны не падвяргацца сумневу з боку палітыкаў.

Каментары8

  • Васіль
    12.12.2023
    Летува пад кантролем расейскай агентуры і карысных ідыётаў.
  • Янка
    12.12.2023
    Уніфікацыя санкцыйных абмежаванняў супраць дыктатарскага інтэранцыянала дзеля скасавання схем абыходу - не.
    Уніфікацыя бессэнсоўных абмежаванняў супраць грамадзян - так!
  • Русский с литовцем братья навек
    12.12.2023
    ...але не выступіў супраць грамадзянства для дзетачак Абрамовіча і частых мерапрыемстваў «хорошіх русскіх», якія адбываюцца там пад патранажам літоўскіх афіцыйных структураў.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць