Свет55

Дэпутат Дзярждумы заявіў, што Расія адрадзіла сумнавядомы СМЕРШ

У мінулым у прарасійскіх пабліках з'явіліся здымкі, на якіх меркавана былі павешаныя жыхары Луганскай вобласці, пакараныя за дапамогу Кіеву. На грудзях у іх былі таблічкі: «Ён перадаваў звесткі ворагу СМЕРШа».

Расія стварыла на акупаваных тэрыторыях упраўленне, якое працуе так, як працаваў СМЕРШ у СССР, заявіў падчас шоу «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым» член камітэта Дзярждумы па абароне генерал-лейтэнант Андрэй Гурулёў, піша «Агенцтва».

«Мы казалі пра СМЕРШ, сёння стварылі ўпраўленне, якое такім прыкладна чынам працуе на новых тэрыторыях», — заявіў Гурулёў.

Ён таксама даў зразумець, што такая структура патрэбная і ў рэгіёнах: «Сёння нам спрабуюць перашкодзіць і ў тыле. Размаўляў з Далёкім Усходам, дзе ў нас падводныя ядзерныя лодкі, караблі нашыя. Ім таксама можа пагражаць небяспека, таму трэба крыху інакш да пытанняў абароны».

Назву «СМЕРШ» (скарачэнне ад «Смерць шпіёнам!») насілі структуры савецкай контрразведкі падчас Другой сусветнай вайны. СМЕРШ існаваў з 1943 па 1946 гады. Вядомыя выпадкі пазасудовых расправаў смершаўцаў над затрыманымі.

Дыскусія аб неабходнасці адраджэння гэтай структуры ідзе амаль год. За адраджэнне СМЕРШа выказваліся ўлады «ДНР», Крыма, дэпутаты Гурулёў і Андрэй Лугавы. Самым высокапастаўленым прыхільнікам распраў «па асаблівых правілах ваеннага часу» стаў намеснік кіраўніка Рады бяспекі РФ, экс-прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў.

У снежні мінулага года ў прарасійскіх тэлеграм-каналах з'явіліся здымкі, на якіх былі павешаныя жыхары Луганскай вобласці, пакараныя за дапамогу Кіеву. На грудзях у іх былі таблічкі з надпісамі. Яны абвяшчалі «здраднік луганскага народа» і «Ён перадаваў звесткі ворагу СМЕРШа».

Акрамя таго, у Telegram з'явілася адразу некалькі каналаў, у назве якіх было слова «СМЕРШ». Гэтыя каналы спецыялізаваліся на даносах на жыхароў акупаваных тэрыторый, якія не падтрымліваюць Расію, а таксама публікацыі сведчанняў пераследу іх расійскімі сілавікамі.

З чэрвеньскага допіса таго ж Гурулёва вынікала, што СМЕРШ яшчэ не быў створаны.

«У найбліжэйшай перспектыве неабходны СМЕРШ, ці такая ж структура з іншай назвай, каб у тыле быў парадак: блокпасты, татальная праверка, выяўленне шпіёнаў, паўнамоцтвы ўсе ў гэтым пытанні», — пісаў тады Гурулёў.

Каментары5

  • супер 8
    04.12.2023
    Нехта здзiвiўcя? "Тройкi" НКВД у працэсе адраджэння таксама!
  • Ёсік
    04.12.2023
    Прыйсьці на чужую зямлю, усё зьнішчыць, пусьціць свае карані, і кожнаму мясцоваму пагражаць сьмерцю, калі не будзе любіць новую ўладу, называць сябе расейцам і размаўляць па-расейску. Нічога не зьмянілася цягам трох стагоддзяў.
  • даведка
    04.12.2023
    Владимир Соловьёв давно мечтал возглавить возрождённый СМЕРШ...

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе4

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць