Орбан прапанаваў адкласці на 10 гадоў перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС
На думку прэм'ера Венгрыі, памылкова абмяркоўваць «непадрыхтаваную» тэму.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прапанаваў Еўрасаюзу заключыць з Украінай пагадненне аб стратэгічным партнёрстве на 5-10 гадоў і толькі пасля заканчэння гэтага тэрміну вярнуцца да пытання аб яе членстве ў ЕС. Пра гэта венгерскі прэм'ер выказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі Kossuth, паведамляе The Moscow Times.
Паводле яго слоў, Еўракамісія вылучыла прапанову пачаць перамовы аб членстве Украіны, але «гэта не супадае з інтарэсамі многіх дзяржаў», таму «перамовы не павінны пачынацца». Калі гэтае пытанне будзе пастаўлена на парадак дня саміту ЕС у Бруселі, які мае адбыцца ў снежні, то яго ўдзельнікам «не ўдасца дамовіцца адзін з адным», заявіў Орбан.
«Венгрыя перашкодзіць прыняццю агульнага рашэння. Правілы ЕС абвяшчаюць, што ёсць пэўныя тэмы, па якіх рашэнне прымаецца толькі тады, калі згодны ўсе краіны-чальцы… Загадзя можна бачыць, што згоды не будзе, таму я прапанаваў і прапаную не пачынаць перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС… і не выносіць на парадак дня», — сказаў прэм'ер Венгрыі.
На яго думку, памылкова абмяркоўваць «непадрыхтаваную» тэму.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
https://kulturologia.ru/blogs/021217/36889/