Нерухомасць

«Смачны» бізнэс. Якія кафэ і рэстараны цяпер прадаюцца

На «Куфар. Нерухомасць» сярод 580 аб'яваў аб продажы гандлёвых памяшканняў размешчаны і прапановы для тых, хто разглядае ўкладанне грошай у грамадскае харчаванне. Вось 5 варыянтаў: ад кавярні да асобнага будынка пад рэстаран, дзе можна рэалізаваць сябе як уладальніка бізнесу ў грамадскім харчаванні.

Кавярня. Каля $84 900

На вуліцы Пятра Мсціслаўца, за вялікім гандлёвым цэнтрам «Дана Мол», прадаецца гандлёвае памяшканне плошчай 33,4 «квадрата» з дзеючай кавярняй.

Лакацыя ўяўляе сабой новы густанаселены мікрараён. У 5 хвілінах хады — станцыя метро Усход.

Кавярня размяшчаецца на першым паверсе і мае два ўваходы: з ажыўленай вуліцы і са двара. Унутры выкананы дызайнерскі рамонт.

Уладальнік плануе прадаваць памяшканне разам з усёй мэбляй і абсталяваннем і суправадзіць перадачу ўсіх спраў, а таксама дапускае магчымасць невялікага гандлю.

Мясны рэстаран. Каля $160 000

У пешай даступнасці ад станцыі метро «Плошча Перамогі» можна купіць рэстаран з летняй тэрасай і рускай лазняй. Beef&Fire знаходзіцца на вуліцы Захарава, 31.

Агульная плошча ўсіх устаноў складае 456 кв. м. Усяго пасадачных месцаў 100: 80 — у асноўным зале і 20 — у VIP. Яшчэ 50 гасцей змогуць размясціцца ў цёплы час на тэрасе.

Унутры ёсць танцпляцоўка і экран для трансляцыі спартыўных мерапрыемстваў.

Лазня мае свой асобны ўваход і, апроч апарні, пакой адпачынку і басейн.

Памяшканне знаходзіцца ў дзяржаўнай арэндзе, таму ўласнік абяцае невысокую стаўку, а таксама гаворыць аб магчымасці далейшага выкупу.

Гастрабар. Каля $235 000

На адной з самых папулярных у аматараў прагуляцца па горадзе вуліц — Зыбіцкай — прадаецца ўстанова «Праўда», якая прапануе канцэпцыю «танцуючы рэстаран».

Панарамныя вокны адкрываюць віды на раку Свіслач, а інтэр'ер выкананы ў стрыманых танах. Агульная плошча — 248 «квадратаў» — уключае ў сябе залу на 75 месцаў, кухню, тэхпамяшканні і офіс. А на летняй тэрасе можна размясціць 100 — 120 гасцей. Тут госці могуць пакаштаваць еўрапейскую кухню і аўтарскія кактэйлі і настойкі.

Памяшканне ў прыватнай арэндзе з правам падаўжэння на 5 год. Уласнікі гавораць аб напрацаванай базе пастаянных гасцей і прыбытковасці гэтага бізнесу.

Гастрабар прадаюць з вясны, але зараз кошт знізілі на 85 000 даляраў.

Рэстаран грузінскай кухні. Каля $1,1 млн

Будынак размяшчаецца на вуліцы Сувязістаў, 4. Абгароджаны ўчастак займае 34 соткі. Апроч будынка, на тэрыторыі ёсць паркоўка для аўтамабіляў, дзіцячая пляцоўка, альтанкі, растуць хвоі і бярозы.

У аб'яве паказана, што ў перспектыве ёсць магчымасць пашырэння, калі вы зберацеся пабудаваць гасцінічны комплекс.

Натврис Хе — установа плошчай у 271 «квадрат», якая працуе ўжо 20 гадоў. Гасцям тут прапануюць стравы грузінскай кухні.

Інтэр'ер аформлены ў нацыянальным стылі. Усяго тут 105 пасадачных месцаў, размеркаваных на 4 залы.

У рэстаране ёсць камін і выступаюць музыканты.

Будынак пад рэстаран і пракат. Каля $1,3 млн

Каля стадыёна «Трактар», які будуецца, прапануюць купіць новы двухпавярховы будынак на вуліцы Даўгабродскай. Яго агульная плошча складае 592 кв. м., а плошча прылеглай тэрыторыі — 42 соткі. Побач з будынкам дзіцячая пляцоўка. Ёсць 8 месцаў на паркоўцы са шлагбаўмам.

Зала разлічана на 90 пасадачных месцаў, летам дадаткова можна ўладкаваць тэрасу на 100 месцаў.

Ацяпленне ад уласнай убудаванай кацельні на цвёрдым паліве (пялетах). Кухня рэстарана абсталяваная, ёсць прытокава-выцяжная вентыляцыя.

У будынку можна таксама адкрыць пункт пракату спартовага інвентара. 

Каментары

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі распрацавалі сістэму ананімнага адсочвання перамяшчэння людзей і аб'ектаў без біяметрыі4

У Гомельскім раёне 77-гадовы дачнік забіў 45-гадовага і закапаў каля сваёй хаты

У былой зняволенай з Tut.by на вайне ва Украіне загінуў сын16

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію13

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам21

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць