Свет

КНДР вывела на арбіту свой першы разведвальны спадарожнік

Паўночная Карэя вывела на арбіту свой першы разведвальны спадарожнік, паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК). Эксперты лічаць, што ў гэтым ёй дапамагла Расія ў абмен на зброю.

КНДР вывела на арбіту свой першы разведвальны спадарожнік. Усе фота: kcna.kp

Ракету-носьбіт запусцілі 21 лістапада ў 22:42 па мясцовым часе з касмадрома Сохэ. За запускам асабіста назіраў лідар КНДР Кім Чэн Ын.

На наступны дзень, паводле агенцтва, Кім Чэн Ын азнаёміўся са спадарожнікавымі здымкамі вайсковых баз ЗША. Паўнавартасную жа працу, як паведамляе крыніца, спадарожнік пачне толькі з 1 снежня, бо на яго настройку патрэбна 7-10 дзён.

ЗША назвалі гэты запуск «нахабным парушэннем шматлікіх рэзалюцый Рады бяспекі ААН», які «павышае напружанасць і рызыкуе дэстабілізаваць сітуацыю з бяспекай у рэгіёне і за яго межамі».

Эксперты мяркуюць, што КНДР удалося гэта дзякуючы дапамозе Расіі. Раней Паўночная Карэя мела дзве няўдалыя спробы запуску — у маі і жніўні. Улічваючы, што паміж другой і трэцяй спробай прайшло ўсяго каля трох месяцаў, эксперты мяркуюць, што КНДР скарысталася «тэхналагічнымі ноу-хау расійскіх інжынераў».

Кім Чэн Ын жа, паводле агенцтва ЦТАК, заявіў, што КНДР «уласнымі сіламі правяла працу па стварэнні здольнасці да аэракасмічнай выведкі».

Расія і Паўночная Карэя ў апошні час заўважна зблізіліся. У ліпені ў КНДР прыязджаў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. У верасні Расію наведаў лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын. У кастрычніку ў КНДР прыехаў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Міжнародныя агенцтвы паведамляюць, што КНДР дапамагае Расіі з узбраеннем. Паводле Bloomberg, са жніўня КНДР адправіла ў Расію больш за мільён артылерыйскіх снарадаў у абмен на дапамогу Масквы ў запуску разведвальнага спадарожніка. Associated Press пісала, што Паўночная Карэя магла перадаць Расіі балістычныя ракеты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць