Гомельскага грамадскага актывіста Васіля Палякова асудзілі паўторна. Ён абвясціў галадоўку
3ноў суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Арышт Васіль адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі.

Вядома, што актывіст абвясціў галадоўку на знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу, піша «Гомельская вясна».
3 лістапада суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — пасля адбыцця арышту на свабоду Васіля не выпусцілі.
Падтрымаць актывіста: ІЧУ Гомель, 246027, Міжгародняя, 26, Палякову Васілю Паўлавічу.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары