Заснавальніка «Рускага добраахвотніцкага корпуса» завочна асудзілі на пажыццёвае зняволенне
Дзяніса Капусціна асудзілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Другі заходні акруговы вайсковы суд завочна прысудзіў да пажыццёвага тэрміна Дзяніса Капусціна — заснавальніка «Рускага добраахвотніцкага корпуса», які ваюе ў складзе УСУ, піша «Медыязона».
Працэс ішоў у закрытым рэжыме, а пра яго пачатак журналісты даведаліся выпадкова. На абвяшчэнне прысуду Капусціну, якое мелася праходзіць адкрыта, не запусцілі журналістаў.
Дзяніса Капусціна абвінавачвалі па пяці артыкулах КК Расійскай Федэрацыі:
- дзяржаўная здрада (артыкул 275 КК),
- замах на тэракт (ч.3 арт. 30; пункт «а» ч.2 арт. 205 КК),
- навучанне тэрарыстычнай дзейнасці (арт. 205.3 КК),
- стварэнне тэрарыстычнай суполкі (ч. 1 арт. 205.4 КК)
- набыццё выбухоўкі (пункт «а» часткі 3 артыкула 222.1 КК).
У красавіку Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў яго па справе аб рэйдзе дыверсантаў у Бранскай вобласці 2 сакавіка, адказнасць за які ўзяў на сябе РДК.
Праз чатыры дні пасля рэйду, 6 сакавіка, ФСБ адчыталася аб прадухіленні замаху на прадпрымальніка, уладальніка прапагандысцкага тэлеканала «Царград» Канстанціна Малафеева. Ведамства сцвярджала, што пад яго машынай знайшлі «самаробнае выбуховае прыстасаванне», закладку якога арганізаваў Капусцін.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары