Грамадства55

Замак ёсць, а лазні няма. Жыхары пасёлка Мір скардзяцца

Калектыўную скаргу, якую падпісалі больш як 80 чалавек, жыхары гарадскога пасёлка накіравалі да Лукашэнкі і Качанавай. Бо хто ж яшчэ здольны адрамантаваць лазню ў населеным пункце, дзе жывуць 2 170 чалавек?

Лазня ў гарадскім пасёлку Мір. Фота: polymia.by

1 чэрвеня лазня ў Міры была зачынена на рамонт. Так напісалі ў аб'яве. І людзі спачатку паверылі, кажа мясцовая жыхарка, спадарыня Наталля:

«Гэта было трохі дзіўна, бо тэрміны рамонту ніхто не акрэсліў. А праз месяц-другі стала зразумела, што нас падманулі: ніякіх прыкмет рамонту не было відаць, лазня проста стаяла пад замком. Мы звярнуліся ў Карэліцкі райвыканкам і Гродзенскі аблвыканкам. Сабралі подпісы, адправілі лісты, і ў жніўні да нас прыехалі начальнікі праводзіць калектыўны сход. Каб ім не траціць на гэта свой асабісты час, сход правялі ў працоўны дзень. Таму трапіць на яго змаглі далёка не ўсе. Размова ішла на «падвышаных танах», бо нам нарэшце сказалі праўду: лазня зачынена назаўсёды. Ды яшчэ пачалі «выхоўваць» — маўляў, мы хочам залішняй раскошы, а трэба быць сціплымі і дзякаваць за тое, што ёсць».

Праз колькі дзён у мясцовай газеце «Полымя» выйшаў артыкул па выніках схода з пераказам аргументаў за закрыццё лазні. Па словах дырэктара РУП ЖКГ Мікалая Лукашкова, «за 21 год эксплуатацыі катлы выпрацавалі свой рэсурс і знасіліся». Таму патрэбна поўная замена абсталявання, і кошт рамонту складзе каля 250 тысяч рублёў. Але ў ім няма сэнсу, бо лазня — аб»ект стратны: поўны кошт «памыўкі» — каля 30 рублёў, а грамадзяне плацяць за квіток толькі 5. Астатняе — датацыі з бюджэту і фондаў ЖКГ.

«На сходзе прыводзілі дзіўныя аргументы і лічбы, якія потым перадрукавала наша «раёнка», — распавёў мясцовы жыхар, папрасіўшы не называць ягонае імя. — Казалі, што наш пасёлак газіфікаваны, электрыфікаваны, і кожны, хто хоча, мае магчымасць мыцца дома. Тут абурыліся пенсіянеры — у каго няма такіх грошай, каб усталяваць у хаце ванну ці душ. Але хто слухаў? Нам сказалі, што лазня апошнім часам працавала не на поўную сілу — што яе наведвалі толькі 33 чалавекі за дзень. А заробак, маўляў, за абслугоўванне трэба плаціць, і за ваду, за тое, каб яе нагрэць. А нічога, што лазня ўвогуле працавала толькі два дні на тыдзень — у суботу «мужчынскі» дзень, у нядзелю — «жаночы»?

Як выйсце, аматарам пару прапанавалі ездзіць па суботах у лазню ў райцэнтр. Па словах чыноўнікаў, калі выехаць з Міра ў 09:53 і дабрацца ў Карэлічы ў 11:00, то да рэйса назад на 14:30 можна і памыцца, і пахадзіць па крамах, і нават наведаць паліклініку. Але яна па суботах не працуе, і ўвогуле, адзначаюць мясцовыя жыхары, паездка ў лазню за 27 км выглядае нонсэнсам.

«Пасля такога «ваяжу» па летняй гарачыні трэба будзе мыцца яшчэ раз. Узімку пасля лазні і замерзнуць можна — да аўтастанцыі ісці з кіламетр, потым ехаць хвілін 40. А грошы нашыя хто лічыў — квіток на аўтобус каштуе 4 з паловай рублі ў адзін канец? Я думаю, што гэта за наш кошт вырашылі «падняць» карэліцкую лазню. Яна ж таксама на датацыях, а ўтрымліваць яе даражэй. Там ёсць не толькі агульная парылка, буфет, цырульны, але і асобная зона, дзе ўсё «па-багатаму»: саўна, басейн, більярд… У нас былі толькі дзве душавыя лейкі і парылка. Каб турыстам паказаць, што ў Мірскі замак ездзяць, во здзівіліся б на такі ўзровень дабрабыту для мясцовых!» — абураецца Андрэй, жыхар Міра.

У Міры яшчэ вераць, што ў праблеме вінаваты выключна мясцовыя чыноўнікі, а ў сталіцы абавязкова разбяруцца. 

Каментары5

  • і дзякаваць за тое, што ёсць...рукі цалаваць барінам?
    03.11.2023
    "начальнікі ... Каб ім не траціць на гэта свой асабісты час, сход правялі ў працоўны дзень. ... Размова ішла на «падвышаных танах», бо нам нарэшце сказалі праўду: лазня зачынена назаўсёды. Ды яшчэ пачалі «выхоўваць» — маўляў, мы хочам залішняй раскошы, а трэба быць сціплымі і дзякаваць за тое, што ёсць"

    начальнікі, у якіх катэджы з лазнямі і саўнамі, вучаць сціпласці
  • мерин
    03.11.2023
    Ну как там с социальным контрактом, товарищи сторонники стабильности? Бани были даже при царе горохе, а вас даже этого лишают. Как написали выше у так называемых "государевых людей" дома и сауны и джакузи, и им ваши проблемы до одного места. Так называемое социальное государство давно накрылось медным тазом (или шайкой как в вашем случае), а вы всё ещё верите в эти байки про равенство, справедливость, заботе о народе. Хотя вы это всё равно не прочитаете, вас же здесь нет, так что мой вопрос скорее риторический.  
  • Вероятный
    03.11.2023
    Сітуацыя абсурдная на столькіх узроўнях, што задзяўбешся каментаваць. Але ўсе ўдзельнікі - і барства, і халопства - старанна адыгрываюць свае ролі, як у русском міре і заведзена. 

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць