Ежа33

Не толькі чай з лімонам. 7 рэцэптаў гарачых і духмяных восеньскіх напояў

На парозе халоднае, мокрае і ветранае надвор’е. Вось некалькі напояў, якія разагрэюць у цёмным лістападзе.

Buckthorn Tea
Фота: Anna Blazhuk / Getty Images

Абляпіхавы чай

  • 3 ст. лыжкі абляпіхі (свежай ці размарожанай)
  • 500—700 мл вады
  • палова апельсіна
  • 1 см кораня імбіру
  • 1 ч. л. мёду / сіропу
  • гваздзіка па жаданні

Злёгку раздушыце ягады абляпіхі відэльцам, пакладзіце іх у чайнік.

Калі ў чайніка досыць шырокае горла, можна таўчы проста ў ім, лепш драўляным таўкачом.

Дадайце нарэзаны апельсін, кавалачак кораня імбіру, гваздзіку і мёд. Заліце ўсё кіпенем і дайце настаяцца 5 хвілін.

 Чай з гваздзікай

  • любімы чай
  • 3-4 гваздзікі
  • кружок лімона
  • долька апельсіна
  • па жаданні: лыжка мёду

Настойвайце чай 2-3 хвіліны. Дадайце астатнія складнікі.

Ліпавы чай

  • лыжка сухіх кветак ліпы або чайны пакецік
  • 1 сталовая лыжка мёду
  • малінавы сок

Настойвайце ліпавы чай 5—10 хвілін. Дадайце мёд і 2—3 сталовыя лыжкі соку (у залежнасці ад вашых пераваг).

 Чай латэ

  • чорны чай: 3 сталовыя лыжкі рассыпнога або 3 пакецікі
  • малако (каровіна ці расліннае)
  • дробка кардамону, карыцы, імбіру
  • 1—2 сталовыя лыжкі мёду або імбірнага сіропу

Закіпяціце ваду (каля шклянкі), дадайце чай і спецыі, варыце яшчэ некалькі хвілін. Дадайце малако, варыце яшчэ 3—4 хвіліны. Праліце скрозь сіта, дадайце мёд або сіроп.

Густая какава з фінікамі

  • 2—3 чайныя лыжкі какавы
  • малако (каровіна або расліннае)
  • 2—3 фінікі
  • шчопаць карыцы

Закіпяціце малако, дадайце какаву, фінікі і карыцу. Гатуйце некалькі хвілін. Зніміце з агню і пераліце ў блендар. Змяшайце да аднастайнага стану.

 З яблыкамі

  • любімы чай
  • чвэрць яблыка
  • шчопаць карыцы
  • палова лыжкі карычневага цукру
  • па жаданні: трохі разынак

Заварыце чай і настойвайце яго 2—3 хвіліны. Выдаліце насенне з кавалачка яблыка, нарэжце яго лустачкамі і дадайце ў настой. Дадайце ў чай астатнія інгрэдыенты.

 З яблыкамі і журавінамі

  • 1 яблык
  • паўшклянкі свежых журавін
  • чайная лыжка карыцы
  • гваздзіка — па жаданні

Яблык нарэжце кубікамі і кіньце ў шкляны збан разам з журавінамі. Заліце збан кіпенем, дадайце карыцу і настойвайце 5 хвілін.

Гатовы напой разліце па кубках, можна падсаладзіць салодкім сіропам або дадаць гваздзіку.

 

Каментары3

  • самая вкусная шкара - из свежайшей хамсы
    05.11.2023
    любімы чай )
  • не толькі чай з лімонам
    05.11.2023
    а дзе дзве сасіскі?)
  • вы нібы
    05.11.2023
    сочыце за мной? ( ну так - увесь гэты тыдзень піла адно "чай" з лімонам - толькі кіпень і лімон. больш нічога. чаму? таму што мне так хацелася

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень127

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі63

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік12

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень127

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць