Ежа22

Японскі чай матча (маця): чым ён карысны і як гатаваць

Калі вы стаміліся ад кавы, але хочаце бадзёрасці, гэты варыянт можа вам спадабацца. На што звяртаць увагу пры выбары чаю матча?

matcha tea
Фота: Freepik.com

У яго тонкі водар зялёнага чаю, трохі гаркаваты травяны смак і прыемны светла-зялёны колер. Гэты напой дае зарад бадзёрасці, але робіць гэта не імгненна, як кава, а трохі павольней. Да таго ж ён не выклікае прыступаў сэрцабіцця і трывожнасці, а, наадварот, дзейнічае заспакаяльна, але пры гэтым павышае канцэнтрацыю.

Матчу вырабляюць з лісця кустоў, адмыслова зацененых цыноўкамі, — гэтая тэхналогія адрозніваецца ад вырошчвання відаў чаю, прызначаных для вытворчасці, напрыклад, ад чаю сенча, які расце пад адкрытымі прамянямі сонца. Мінімум за два-тры тыдні да збору ўраджаю кусты хаваюць ад сонца, што запавольвае іх рост. Лісце становіцца бледна-зялёным і вырабляе амінакіслоты, якія робяць гарбату больш салодкай і духмянай. Сабранае лісце сушаць, а затым здрабняюць у парашок.

У Японіі лекавае выкарыстанне матчы ўключаюць у праграму прафілактыкі атлусцення і лячэння скурных захворванняў. Група японскіх навукоўцаў даказала, што матча таксама станоўча ўплывае на трывожныя станы.

На што звяртаць увагу пры выбары матчы?

Парашок павінен быць ярка-зялёнага колеру. Цьмянае адценне можа быць прыкметай нізкай якасці прадукту. Пачак гарбаты мусіць быць непразрысты і паветранепранікальны, каб пазбегнуць трапляння прамых сонечных прамянёў, лішняга паветра і вільгаці. Высакаякасны чай матча не гарчыць і не вяжа. Горыч таксама можа з’явіцца з-за няправільнага спосабу захоўвання, таму звярніце ўвагу на парады па гатаванні.

matcha tea in cup and bamboo whisk on the table

У традыцыйных рытуалах матча гатуецца з дапамогай трох прадметаў — спецыяльнага керамічнага кубка (чаван), бамбукавай калатоўкі для ўзбівання (часэн) і бамбукавай лыжкі (цясаку). Фота: Pixabay

 Як зрабіць матчу без малака

  • чай матча — 2 г
  • вада — 80 мл
  • бамбукавая калатоўка або электрычны капучынатар
  • сіта

Як гатаваць:

  1. Прасейце парашок матчы ў кубак, выкарыстоўваючы сіта, каб разбіць вялікія камякі гарбаты.
  2. Дадайце гарачую ваду (75-85 градусаў) да парашку, паступова памешваючы.
  3. Узбівайце чай на працягу трох хвілін W-падобнымі рухамі калатоўкай ці капучынатарам да з’яўлення густой пены.

Як зрабіць матчу-латэ на раслінным малацэ

  • чай матча — 1 ч.л., або 3 г
  • вада — 80 мл
  • міндальнае малако — 150 г
  • сіта

Як гатаваць:

  1. Дадайце парашок матчы ў кубак, прасейваючы праз сіта, каб растрэсці вялікія камякі чаю.
  2. Дадайце гарачую ваду (80 градусаў) да парашку, паступова памешваючы калатоўкай (можна ўзбіць капучынатарам). Узбівайце чай на працягу трох хвілін да з’яўлення густой пены.
  3. Падагрэйце малако, але не даводзьце да кіпення. Узбіце з дапамогай блендара ці капучынатара да з'яўлення пены.
  4. Тонкім струменьчыкам уліце гарачае малако ў гарбату.

Важна піць матчу-латэ адразу пасля гатавання, каб парашок не асядаў на дно кубка і напой не траціў смаку.

 

Каментары2

  • Андрусь
    01.10.2023
    Вже не має сечі тривати ці пекельні борошна.
    Піце мачу! ))
  • шо-шо?
    01.10.2023
    мачу?
    доктор малахов залогиньтесь)

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць