У Гродне сабакі ганяліся за катом і разнеслі «Аўдзі», якая толькі выйшла з рамонту
У Гродне адбылася няпростая для аўтамабіліста сітуацыя: аўтамабіль выехаў пасля аднаўлення, паліроўкі і афарбоўкі, выглядала машына як новая, а праз пару дзён яе трэба зноў фарбаваць.
Як паказала відэа з камер назірання, шэсць сабак ноччу пагналіся за катом. Але кот выратаваўся, бо схаваўся ад іх пад гэтай «Аўдзі».
Адзін з сабак ці то ад злосці, ці то ў спробах дастаць ката літаральна пагрыз крылы аўто.



Відэа пацярпелага аўто апублікаваў канал цэнтра AvtoBogov. Там паабяцалі аднавіць машыну.
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары