Свет66

Падчас баёў у Ізраілі цяжка паранены генерал Арміі абароны — ураджэнец Беларусі

Учора стала вядома пра раненне генерал-маёра Рамана Гофмана, камандзіра вайсковай базы «Цээлім». Раненне адбылося падчас бою з тэрарыстамі ў Здэроце. Стан здароўя генерала пасля некалькіх аперацый ацэньваецца як цяжкі, але стабільны, піша ізраільскі Дзявяты канал.

Раман Гофман. Фота: Wikimedia Commons

Раман Гофман нарадзіўся ў Мазыры ў 1976 годзе. У 1990 годзе рэпатрыяваўся з бацькамі ў Ізраіль. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Ашдодзе, а потым у вайсковым інтэрнаце ў паселішчы Элі.

У 1995 годзе быў прызваны на службу ў бранятанкавыя войскі Арміі абароны Ізраіля. Служыў камандзірам узвода, а затым і камандзірам роты. У 2002 годзе браў удзел у аперацыі «Ахоўная сцяна». Затым быў прызначаны намеснікам камандзіра 71-га батальёна 188-й бранятанкавай брыгады. Потым займаў аналагічную пасаду ў 460-й бранятанкавай брыгадзе. Пазней служыў у штабе бранятанкавай дывізіі «Гааш».

 У 2011-2013 гадах камандаваў 75-м батальёнам у 7-й бранятанкавай брыгадзе.

Раман Гофман у 2019 годзе стаў першым прадстаўніком Вялікай аліі, які дасягнуў звання генерал-маёра і атрымаў дывізію пад сваё камандаванне. Гофман стаў камандзірам дывізіі «Ха-Башан» у Паўночнай акрузе, якая гарантуе бяспеку Галанскіх вышынь і прылеглых да іх тэрыторый.

27 кастрычніка 2022 года заняў пасаду камандзіра Нацыянальнага цэнтра вучэнняў сухапутных войскаў.

Раман Гофман жанаты, мае трох дачок.

Каментары6

  • Extra
    10.10.2023
    Хвалі эміграцыі былі і раней. Генерал-маёр Раман Гофман не першы ураджэнец Беларусі які стаў генералам Арміі Абароны Ізраілю, спадзяюся што і не апошні.
    Так, ураджэнец Беларусі Хаім Ласкоў (Haim Laskov) нарадзіўся ў горадзе Барысаў ў 1919 годзе. Ён удзельнік 2 Сусветнай вайны, ваяваў у вайне за незалежнасць Ізраілю. Ласкоў генерал-майор Ізраіля які быў прызначаны камандуючым Ваенна-паветраных войск Ізраіля, а потым і начальнікам Генеральнага штабу Арміі Абароны Ізраіля. Хаім Ласкоў вядомы тым, што ў 1946 годзе ў званні палкоўніка распрацаваў ваенную дактрыну Абароны Ізраіля якая дзейнічае і па сённяшні дзень. Пры гэтым з Беларуссю звязаны шмат вядомых габрэяў Сярод іх і вядомыя дзеячы Галівуду: Харысан Форд, Майкл Дуглас, Скарлет Ёхансан, Луіс Барт Маер - заснавальнік прэміі Оскар.
    Так сама выхадцамі з Беларусі з'яўляюцца прэзідэнты Ізраілю: Хаім Вейцман, Луз Кадзіш, Залман Шазар, Эзэр Вейцман. Прэм'ер міністры Ізраіля: Давід Бен-Гурыён, Ігаль Алон, Голда Меір, Іцхак Рабін, Шымон Перэс, Менахем Бегін, Іцхак Шамір, Біньямін Нетаньяху, Арыэль Шарон...
    Вядомые генералы Ізраілю: Хаім Ласкоў, Менахем Бегін, Арыэль Шарон, Іцхак Рабін...
    Так сама сярод ураджэнцаў Беларусі ёсць і
    заснавальнік Массад - ураджэнец Віцябску Ісер Харэль.
    Беларусь з Ізраілем звязвае шмат эмігрантаў габрэяў. На мой погляд у вольнай Беларусі належыць стварыць музей габрэяў, габрэйскай дыяспары, выхадцаў з Беларусі, бо гэта і частка нашай гісторыі. У вольнай Беларусі абавязкова павінен быць адпаведны музей і аднавіцца самыя добрыя адносіны паміж Беларуссю і Ізраілем, як і з іншым вольным светам.
  • Uranus
    10.10.2023
    Проста уявіце сабе колькі габрэяў, выхадцаў з Беларусі, ад заснавальнікаў Ізраілю і па сённяшні дзень звязаны з Беларуссю? І проста адкажыце шчыра як гора - гісторык Лукашэнка не можа мець добрыя статункі з Ізраілем як і з іншымі суседзямі? Аліеў, Прэзідэнт Азербайджана, кіраўнік мусульманскай краіны, мае самыя добрыя адносіны з Ізраілем, а сорам Беларусі гора - гісторык Лукашэнка не здольны нават і на гэтае. Гора - гісторык Лукашэнка знішчае Беларусь, беларускую культуру, вядзе сябе як самы звычайны гаўляйтар які не здольны ні на добрыя адносіны з суседзямі, ні на добрыя адносіны з Ізраілем, ні нават на добрыя, больш лепшыя адносіны з тым жа Азербайджанам і Турцыяй. Мне здаецца, каб не гэты Psychopathy Лукашэнка Беларусь даўно мела б самыя лепшыя адносіны з усім светам, а разам з гэтым у шмат разоў лепшую эканоміку і ўзровень жыцця.
  • Мінусуйце
    10.10.2023
    Што мне не падабаецца ў тэме "загінуў гармадзянін США/Германіі/Францыі г.д.

    Калі яны з'язджалі жыць даўно ў Ізраіль, кляліся вернасці Ізраілю і атрымлівалі яго грамадзянства - гэта тое што калі забілі кагосьці з двайным грамадзянствам - Ізраільскія СМІ радасна пішуць "забілі амерыканцаў, США, давайце, дапамагайце нам, адпомсціце!".

    Я супраць варвараў Хамасу, чакаю пакарання для іх усіх. І супраць каланізацыі Ізраілям усходняга берагу ракі Іярдан. Спадзеюся, у будучыні хтосьці прыдумае вырашэнне0- гадовай вайны, якое будзе адэкватным для ўсіх.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію50

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні65

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць