Культура88

Рэпер Сярога: Вобраз беларуса «чарка, скварка і мая хата з краю» не для мяне

Заявіў 10 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску рэп-музыка Сярога (Сяргей Пархоменка).

Паводле яго слоў, вобраз беларуса зараз мяняецца.

«Я бачу іншых беларусаў – больш адкрытых, больш інфармаваных, менш закрытых і заціснутых. І мне гэты вобраз падабаецца»,

– сказаў ён.

Адказваючы на пытанне пра яго песню на беларускай мове «Лялька», Сярога прызнаўся, што тэкст напісаў не ён, а быў перакладзены яго сябрам для выдання зборніка.

«Калі б я ведаў беларускую мову, я б пісаў на ёй,

але я яе не ведаю, не размаўляю і не думаю па-беларуску», – адзначыў музыкант, які нарадзіўся і вырас у Гомелі.

Ён пацвердзіў інфармацыю пра намер завяршыць кар'еру.

«Як Сярога я пакрысе сыходжу са сцэны, – сказаў ён. – Сінглы яшчэ з'яўляюцца, але новых альбомаў дакладна не будзе». У той жа час ён плануе арганізаваць у Мінску канцэрт украінскай спявачкі Ры (Маргарыта Смялянская-Галіцкая), прадзюсаваннем якой займаецца. «Спачатку я планую дамовіцца з адным з беларускіх тэлеканалаў аб паказе шоу, якое мы знялі з удзелам Ры ў Мінску ў сакавіку года, а потым будзе канцэрт», – сказаў ён.

Рэпер адзначыў, што не займаецца пошукам новых талентаў: «Я не раблю артыстаў, у мяне ёсць сябры, якім я дапамагаю па меры сіл і магчымасцяў». «Новых артыстаў зараз ні ў Мінску, ні ў Кіеве не чакаюць, – лічыць Сярога. –

Артыстаў менш не стала, стала менш грошай.

Зараз вельмі складаны час для тых, хто займаецца прасоўваннем». Разам з тым ён зазначыў, што «ёсць артысты, якія выдатна пачуваюцца і ў Беларусі». «Напрыклад, J: Морс – у іх вялікая колькасць канцэртаў у краіне.

І тое, што яны яшчэ не выйшлі за межы Беларусі, – гэта пытанне часу», – сказаў Сярога.

Адказваючы на пытанне з нагоды ўдзелу ў рэкламным роліку 3G life:), выканаўца сказаў: «Вы ўсе выдатна разумееце, чаму я там зняўся – мне за гэта заплацілі. Ролік атрымаўся вельмі пазітыўны, народны, бадзёры. Спадзяюся, што паслуга якасная». Па яго словах, раней яму даводзілася здымацца ў рэкламе сухарыкаў.

«Але сухарыкаў я не ем, і 3G life:) у мяне няма», – дадаў Сярога.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА19

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА19

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць