Навука і тэхналогіі33

У Мінск вязуць iPhone 15. Калі і што з цэнамі?

Тэлефоны папулярнага брэнда павінны паступіць у продаж з дня на дзень.

Скрыншот: apple.com

Адразу некалькі прадаўцоў распавялі Tochka.by, што ў Мінск вязуць апошнюю мадэль iPhone.

Праўда, колькі прыйдзецца выкласці, каб стаць уладальнікам тэлефона з лінейкі iPhone 15, сказаць складана.

Адзін з прадаўцоў кажа, што гэта стане ясна, калі тэлефон прывязуць у нашы крамы. Дарэчы, прыехаць «яблык» павінен літаральна сёння, 23 верасня. Прычым у дастатковай колькасці, удакладніў прадавец.

Хуткае з'яўленне iPhone у Мінску пацвердзіў і прадстаўнік іншай кампаніі. Праўда, тэрміны ахарактарызаваў расплывіста: «з дня на дзень». Да таго ж едзе ў краму невялікая партыя: літаральна некалькі адзінак.

Скрыншот: mobilworld.by

Фанатам Apple варта ўлічыць і тое, што некаторыя беларускія сайты будуць прапаноўваць тэлефон амерыканскай версіі, то-бок без фізічнай sim-карты, толькі з eSIM.

Да таго ж у першыя тыдні продажаў цану на Apple 15 Pro Max з 512 Гб памяці чакаюць надзвычай высокую: каля $4500 (14,7 тысячы рублёў). Далей яна можа імкліва падаць, а мадэльны шэраг — пашырацца. Так, цяпер у краму вязуць тэлефоны літаральна ў некалькіх колерах: Natural Titanium і White Titanium.

Далей кошт iPhone можа знізіцца да $2000 (6500 рублёў).

Але і гэтую суму ў вядомай «яблычнай» краме назвалі завышанай. Так, прыезд новай лінейкі Apple тут анансавалі на наступны тыдзень, а цэны на мадэль Pro — у $1500-$2000 (менш за 4900-6500 рублёў), да канца ж месяца прагназуюць зніжэнне да $800-$900 (менш за 2600-2900 рублёў).

Скрыншот: app-minsk.by

Купіць новенькі тэлефон прапануюць і на адной з папулярных анлайн-пляцовак. Праўда, па папярэднім заказе, даставіць абяцаюць на працягу 20 дзён. Цана на iPhone 15 Pro Max на 256 Гб усталявалася тут на ўзроўні ў 5400 рублёў.

Каментары3

  • бабруйчанін
    23.09.2023
    ???тэсла у дадатак нагрузку да тэлефона ці " джєлі"??? )))) Праз год будзе каштаваць 400$
  • ЯНКА
    24.09.2023
    • АЙФОН? АЙ НЕ •
    📱Цана «Айфона 15 Про Макс» на 256 ГБ у ЗША прыкладна ад 1200$, у Расеі — і гэта праз шэры паралельны імпарт! — ужо 2000 даляраў. А ў РБ даражэй яшчэ мінімум на 140 зялёных. Во дзе лашшо!
  • Казік
    25.09.2023
    Залаты час для барыг. Купіць за 800$, прадаць за 2000$

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць