Ва ўзросце ўсяго 35-ці гадоў памёр журналіст Алег Ануфрыенка. Пра гэта паведамілі ягоныя сябры ў сацыяльных сетках.

Фота: facebook.com / aleh.anufryienka
Алег Ануфрыенка вядомы па працы на «Радыё Свабода» і на партале Tut.by.
Апошнім часам працаваў у Празе на канале «Настоящее время», дзе быў прадзюсарам тэлевізійных выпускаў навін, шэф-рэдактарам інфармацыйных праграм і рэдактарам відэа ў камандзе НВ-digital.
Прычынай смерці называецца «цяжкая і нечаканая хвароба».
Чытайце таксама:
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары