Усяго патроху

Вакцына ад свінога грыпу — не для ўсіх

Міністэрства аховы здароўя закупіць 500 тысяч доз вакцыны супраць свінога грыпу для работнікаў арганізацый аховы здароўя і жыццёва важных службаў краіны.

Колькасць доз вакцыны супраць пандэмічнага грыпу A (H1N1), работа па закупцы якой праводзіцца цяпер, складзе 500 тысяч доз,

паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Вакцына будзе прызначана для работнікаў арганізацый аховы здароўя і жыццёва важных службаў краіны.

Рэспубліканская санслужба паведамляе, што імунізацыя супраць пандэмічнага грыпу павінна праводзіцца, каб, «па‑першае, абараніць цэласнасць сістэмы аказання медыцынскай дапамгі і асноўнай інфраструктуры краіны, па‑другое, знізіць захворванне і смяротнасць у групах рызыкі і, па‑трэцяе, знізіць перадачу пандэмічнага вірусу сярод насельніцтва».

Тактыка імунізацыі супраць пандэмічнага грыпу будуецца ў адпаведнасці з эпідэмічнай сітуацыяй у краіне, свеце і рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), адзначаюць у цэнтры.

Як паведамлялася паводле афіцыйных звестак, пачынаючы з 19 кастрычніка на вострыя рэспіраторныя інфекцыі перахварэла каля 1,5 млн. чалавек, з іх на грып — 2,4 (2,6%). Пры гэтым кіраўнік бюро СААЗ у Беларусі Ягор Зайцаў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 17 лістапада канстатаваў,

што вірус пандэмічнага грыпу А (H1N1) дамінуе сярод грыпападобных захворванняў.

Паводле інфармацыі намесніка міністра аховы здароўя Роберта Часнойця, вакцына ад грыпу A (H1N1) з’явіцца ў Беларусі ў другой палове снежня. Цяпер вядуцца перамовы з рознымі фірмамі — вытворцамі вакцыны, у тым ліку з расійскім «Мікрагенам».

Паводле звестак санслужбы, усяго ў 2009 годзе супраць грыпу прышчэплены 1 млн. 10.632 чалавекі, што на 36,3% больш у параўнанні з 2008 годам, калі прышчапіліся 741.434 чалавекі. З агульнай колькасці прышчэпленых удзельная вага дзяцей склала 37,4% (377.594 чалавекі). У Мінскай вобласці прышчэплена 10,9% жыхароў (159.815 чалавек), у Мінску — 10,4% (187.897), у Гомельскай вобласці — 9,2% (134.248), Віцебскай — 9,0% (115.837), Брэсцкай — 8,7% (120.005), Магілёўскай — 7,9% (89.444) і Гродзенскай — 7,6% (83.668).

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прышчэплена 462.497 чалавек (45,8% агульнай колькасці прышчэпленых), за кошт сродкаў мясцовага бюджэту — 418.642 чалавекі (41,4%), за кошт сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў — 116.750 чалавек (11,6%), за кошт асабістых сродкаў грамадзян — 12.743 чалавекі (1,2%).

Санслужба адзначае, што, «нягледзячы на павелічэнне ў 2009 годзе фінансавых сродкаў на закупку грыпознай вакцыны, ахоп прышчэпкамі застаецца недастатковым».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць