Грамадства2626

Марыла пра Беларусь у складзе Расіі, а стала «нацыяналісткай». Беларуская блогерка ў эміграцыі распавяла, як так сталася

Сандра — беларускамоўная блогерка ў эміграцыі. Лічыць сябе беларускай нацыяналісткай. Праўда, раней у яе жыцці ўсё было зусім інакш: яна нават марыла пра Беларусь у складзе Расіі. Як так сталася, дзяўчына расказала выданню Most.

Сандры 27 гадоў, у Польшчы яна жыве ўжо шосты год. Кажа, што з дзяцінства не любіла беларускай мовы, культуры і вельмі хацела «быць расейкай». Але аднойчы ўсё змянілася.

«Лічыла, што мы — краіна-лох»

— Нават да падлеткавага ўзросту я сапраўды марыла пра Беларусь у складзе Расеі (Сандра выкарыстоўвае такі варыянт назвы краіны і ад яе ўтварае назву жыхароў. — Заўв. MOST). Лічыла, што мы — «краіна-лох», і з Расеяй нам будзе вельмі крута. Але потым знаёмыя расейцы, якія крытыкавалі Пуціна і сваю ўладу, пачалі распавядаць, што адбываецца ў Расеі насамрэч. Тады я ўбачыла тое, чаго раней не бачыла, і шмат разважаць. А фармаванне маёй пазіцыі як «беларуска-нацыяналістычнай» прыйшлося на пачатак вайны ва Украіне.

— Як ты зразумела, што хочаш размаўляць на беларускай мове?

— Калі я зацікавілася нашай краінай, нашай нацыяй, яе гісторыяй і культурай, я пачала спрабаваць размаўляць на роднай мове. Але ў мяне нічога не атрымлівалася, бо ў школе да беларускай мовы я ставілася абыякава і зусім не вучыла яе. Таму была вымушана знайсці рэпетытарку — з яе дапамогай я пачала больш-менш размаўляць і пісаць на мове ўжо праз паўгода. Таксама ўсе сацсеткі я перавяла на беларускую. Але калі мяне прасілі размаўляць на расейскай, то без праблем пераходзіла на яе.

— Якой была рэакцыя бацькоў і сяброў?

— Большасць аднеслася да такіх маіх пераменаў пазітыўна. Цікава, што бацька хіба нават нічога не заўважыў, а вось мама, этнічная расейка, пачала спрабаваць размаўляць са мной па-беларуску. Канешне, былі і знаёмыя, хто адрэагаваў «па-ябацькаўску»: выпраўлялі мае «памылкі» на расейскую мову і патрабавалі, каб я размаўляла на ёй.

«Беларуская мова — толькі для пантоў»

— Але пазней лаяльнасць да рускай мовы зменшылася.

— Аднойчы мне напісаў знаёмы. Я пачала адказваць па-беларуску і атрымала ў свой бок: «Беларуская мова — толькі для пантоў, размаўляць трэба нармальна». Я вельмі раззлавалася і канчаткова вырашыла, што адмаўляюся ад выкарыстання расейскай мовы — буду размаўляць толькі на беларускай! Таму з мінулага года, акрамя як па-польску, я размаўляю выключна па-беларуску.

З пачаткам вайны ва Украіне я яшчэ больш зразумела, як важна быць незалежнымі ад Расеі і размаўляць менавіта на сваёй мове, абараняць сваю культуру. Я цалкам адмовілася ад расейскай мовы ў паўсядзённым жыцці.

— Ты вядзеш тэматычны канал у TikTok…

— Так, ужо некалькі гадоў. А вось з каналам majakrainabelarus працую амаль паўгода. Таксама я планую зрабіць сваё YouTube-шоу — зараз актыўна рыхтуюся да гэтага.

— Ты сутыкалася з хэйтам?

— Хэйту вельмі шмат. На жаль, больш, чым прыемных слоў. Сярод хэйтараў акрамя расейцаў ёсць і «ябацькі», і нават украінцы, але я разумею, што гэта могуць быць прарасейскія боты.

«Пасля зімы наступае вясна»

— Бачу, у цябе ёсць дзве татуіроўкі на беларускую тэматыку. Распавядзеш пра іх?

— Першая — беларускі арнамент з дыназаўрам Google, які з’яўляецца, калі няма інтэрнэту: гэта адсылка да 2020 года, калі ў першыя дні пратэстаў беларусам яго абрублівалі. І вядомы подпіс: «Кім быць хочаш? Не быць скотам».

Другая — цытата нашага (праваабаронцы і заснавальніка цэнтра «Вясна») Алеся Бяляцкага почыркам маёй матулі: яна напісала і выслала фотаздымак, а татуіроўшчык перавёў мне на руку (у Сандры на руцэ напісана «Пасля зімы наступае вясна»).

@lionesssandra Ну мы #пабеларуску #беларускіцікток #беларускітыкток #беларусь #лукашенко #путінхуйло #жывебеларусь #українськийтікток #мовамаєзначення #славаукраїні #9мая #деньпобеды ♬ Originalton - 66

«Беларусь можа быць крутой краінай»

— Як думаеш, беларуская культура можа нармальна развівацца ў эміграцыі?

— Я лічу, што ў цяперашніх умовах, калі за ўсё прабеларускае ў Беларусі можна трапіць за краты, эміграцыя і павінна збольшага развіваць беларускую культуру. У Польшчы стала ладзіцца вельмі шмат беларускіх мерапрыемстваў, майстар-класаў, канцэртаў; людзі маюць магчымасць захоўваць і развіваць беларускую культуру, а пасля перамогі змогуць яе перавезці, вярнуць у Беларусь.

— Ці плануеш вярнуцца ў Беларусь пасля пераменаў?

— Дарэчы, я вярталася ў Беларусь у жніўні 2020 года, а ў траўні 2021-га з’ехала ў Польшчу зноў. Прызнаюся, што ніколі не хацела жыць у Беларусі, бо проста люблю цяплейшы клімат. Але напэўна хачу мець там свой дом, каб рэгулярна прыязджаць на родную зямлю. Упэўнена, што вельмі хутка ўсё зменіцца — і ў Беларусі будзе новае, светлае жыццё. Беларусь можа быць крутой краінай — на ўзроўні Еўропы ці нават лепшай.

Каментары26

  • Беларускі нацыяналіст
    22.08.2023
    Пекная дзяўчына
  • SHOS
    22.08.2023
    Зачем ее форсить? Она просто ловит хайп
  • Р6619
    22.08.2023
    На жаль Вероятный мае рацыю. Я стасаваўся з удзельнікамі пратэстаў, гэта на 90 адсоткаў агрэсіўнае рускамірскае балота, яны супраць беларушчыны. Тых, хто за гэты час змяніўся, адзінкі.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць