Усяго патроху1212

Make Palessie sexy again. Беларуская айцішніца з Новай Зеландыі расказвае пра гаворку і звычаі сваёй роднай вёскі

«На Палессі людзі размаўляюць на вельмі спецыфічнай мове. Яна адрозніваецца і ад беларускай, і ад украінскай. І я падумала: чаму мы так не ганарымся, што мы маем? Чаму не распавядаем адусюль пра свае адметнасці? Чаму некаторыя людзі жывуць усё жыццё ў Беларусі і не ведаюць, што такое існуе? Таму я вырашыла стварыць Instagram-праект, прысвечаны маёй роднай вёсцы Опаль Іванаўскага раёна», — піша на devby.io Вольга Аполька, якая цяпер жыве і працуе ў Новай Зеландыі.

Я апошняя ў нашай сям'і, хто ведае мову і традыцыі

Мой дзядзька пытаў мяне: «А калі ты кажаш, якое ў цябе прозвішча, ці людзі смяюцца?». А справа вось у чым: завуць мяне Аполька Вольга Іванаўна, і я з вёскі Опаль (па-опальску мы гаворым «Опаль» або «Гопіль») Іванаўскага раёна. Сапраўды, можа быць смешна.

Вось ужо 1,5 года я жыву ў Новай Зеландыі. Першы год у мяне была дэпрэсія мігрантаў. Было цяжка сябе знайсці. Тут зусім іншы лад жыцця. У Оклендзе я не вітаюся са знаёмымі на кожным скрыжаванні, як гэта было ў Менску.

Паралельна я назірала, як у Новай Зеландыі аднаўляюць мову і культуру карэннага насельніцтва — маоры. 

Я зразумела: забываю опальскія словы. Размаўляю з матуляй па тэлефоне — напружваюся. Я апошняя ў нашай сям’і, хто ведае мову і традыцыі. Калі не буду іх запісваць, іх забудуць.

Хочацца make Palessie sexy again. Паказаць, што можна быць моднай, сучаснай, і ў той жа час гаварыць па-палеску.

Аўдыторыя майго праекта — беларусы (і ў краіне, і па-за межамі). У мяне няма аніякіх фундатараў, я сама раблю ўсё.

Мне пішуць людзі з маёй вёскі: «Насамрэч мы трошкі інакш гаворым»

У мяне ёсць пэўныя рубрыкі: 

  • Opal daily talk — як гавораць у Опалі ў параўнанні з рускай і ангельскай.
     
  • Гатую палескія стравы.
     
  • Стрымы. Разам з іншай папулярызатаркай Палесся, дзяўчынай з вёскі Велямічы (Столінскі раён) зрабілі адзін жывы эфір. Падчас яго размаўлялі на нашых дыялектах і распавядалі пра дзяцінства ў палескіх вёсках. А ўжо ў гэтую сераду, 23 жніўня, пагаворым пра святы, кухню, спевы. 

  • Загадваю опальскае слова падпісантам, і яны спрабуюць адгадаць, што яно значыць. 

  • Публікую фоткі з Опаля. Шкадую, што мала здымала, калі была ў Беларусі. Спадзяюся знайсці кагосьці, хто б мне дапамагаў з блогам. Бо хочацца дадаваць больш мясцовага кантэнту. 

  • Распавядаю пра жыццё ў Новай Зеландыі — як здаць на правы, як працуюць галерэі, што паглядзець, дзе паесці.

Мне дапамагае мама, якая дагэтуль у Опалі, мой галоўны source of thruth. Таксама мой дзядзька, які даўно жыве ў Менску, але ўсё яшчэ памятае гаворку і нават дасылае маёй маме па пошце (!) лісты з опальскімі словамі.

Я кіруюся фанетычным прынцыпам пры запісы опальскіх словаў: як чуеш, так і пішаш. Мая мэта паказаць: мова жывая. Калі і будуць памылкі, то гэта другаснае. На мяне падпісаліся суседкі з вёскі. Часам пішуць: «Гэтае слова не так гаворыцца». Клёва, што яны так уключыліся, сапраўдныя эксперткі.

Існуюць падобныя праекты. Напрыклад, дзяўчына з Велямічаў пра якую я казала вышэй, ёсць блог з мемамі на паляшуцкай мове — калі я яго пабачыла то некалькі гадзінаў не магла адарвацца. Таксама мне пісалі людзі з украінскага Палесся.

Што такое вёска Опаль

Опаль — гэта вёска на беларускім Палессі на мяжы з Украінай. Да райцэнтра Іванава — паўгадзіны на машыне. У маё дзяцінства там жыло каля 2 тысяч чалавек (мінімум 1,5 тысячы). А цяпер там засталося толькі 440 чалавек. 

З’язджаюць звычайна ў найбліжэйшыя буйныя гарады: Пінск, Берасце, Іванава. Мала хто пасля вучобы вяртаецца дадому. Не бачаць будучыні, бо амаль няма працы. 

У Опалі ёсць адзін клуб, калі я была малая — 2 крамы, цяпер стала больш, царква — вось і ўсё. Шмат прыроды: лес, поле, кавалачкі дрыгвы, азёры, маленькая крынічка. 

Людзі працуюць у калгасе, сельсавеце, больш адукаваныя — настаўнікамі ў школах або ў дзіцячым садку. Ёсць амбулаторыя. 

Шмат працуе на зямлі. Вырошчваюць маліну, трускалкі і здаюць іх. Улетку праца на зямлі — гэта 70% усяго жыцця. Дзеці займаюцца школай, робяць урокі, гуляюць. А дарослыя ходзяць пасядзець-пагаварыць у госці, хтосьці вышывае. Узімку мая бабуля і маці нешта вышывалі, вязалі.

Традыцыі палешукоў

Мы вельмі ўпартыя людзі. Лепей за іншых ведаем, як трэба рабіць (асабліва жанчыны). Разбіраемся, як пасадзіць, калі і што даць жывёле, як лепей уладкаваць дом. Вельмі ўпэўненыя ў сваіх ведах і досведзе. Немагчыма нешта сказаць поперак. Для мяне гэта самая важная адметнасць палешукоў. 

Ёсць традыцыйныя паляшуцкія стравы. Напрыклад «товканэця» — выкладаюць бульбяное пюрэ на патэльню і запякаюць у печцы. Не чула, каб недзе яшчэ рабілі такое. 

У нас свае адметныя традыцыі пахавання. Напрыклад, на могілках завязваюць ручнікі і фартушкі. І аніхто не можа патлумачыць мне, чаму так робіцца.

У ІТ праз… медунівер і моладзевыя арганізацыі

Я вучылася ў менскім медуніверы на педыятра — змусілі бацькі. Марыла стаць журналісткай, акцёркай або перакладчыцай. Але мама лічыла, што гэта не сапраўдныя працы, а вось лекар заўсёды будзе мець хлеб. 

Мне хацелася з’ехаць з Опаля, там я не здолела б цалкам рэалізаваць свой патэнцыял. На 3-м курсе, калі з’явілася крыху вольнага часу, пачала валанцёрыць у моладзевых арганізацыях. Рабіла класныя ініцыятывы, якія змянялі Беларусь да лепшага. 

Падчас працы ў моладзевай групе «Рада», я пазнаёмілася з цудоўнымі Ганнай Чыстасердавай і Валянцінай Кісялёвай, стваральніцамі галерэі «Ў». Яны паклікалі мяне кіраваць галерэяй. Гэта быў цудоўны досвед, але я вырашыла рухацца далей насустрач большым гарызонтам і магчымасцям. Зайшла ў ІТ на агульнай хвалі. 

Мая пазіцыя завецца HR Business Partner. Распрацоўваю праграмы: як менеджарам паводзіць сябе з людзьмі, як клапаціцца пра персанал на месцы працы, як разумець патрэбы людзей на месцы працы, як зрабіць іх досвед найбольш карысным і для іх і для кампаніі. 

Увесь мой папярэдні досвед працы ў НДА — гэта пра гэта ж, толькі тайтлы іншыя. Я працую каля 3-х гадоў. Працую зараз у аўстралійскай кампаніі, якая мае офісы па ўсім свеце. Нядаўна нас купіла буйная міжнародная кампанія Globand. 

Я пераязджала ў Новую Зеландыю не па працы, а праз каханне — мой партнёр паходзіць адтуль. Да лютага 2022 года ён жыў у Еўропе, а пасля пачатку вайны ва Украіне стала ясна, што мне трэба з’язджаць з Беларусі. Мне пашанцавала ўладкавацца ў аўстралійскую кампанію. У Новай Зеландыі складана знайсці працу без мясцовага досведу. Таму людзі шукаюць любую мясцовую працу, каб было што дадаць у CV.

Тут нават у банках і супермаркетах ёсць пазіцыі HR Business Partner, People Adviser. У Беларусі я такое бачыла ў нешматлікіх кампаніях. 

Каментары12

  • цьфу
    19.08.2023
    Навошта называць палескай мовай толькі адзін з палесскіх дыялектаў з ваколіцы Пінска? А іншым як? Яны не людзі, ці. Іх мова не такая самабытная? Неяк прыкра.
  • Acab
    19.08.2023
    Ёсьць і ў беларусі HR bisuness partner people adviser – старшыня прафсуполку і інжынэр па ахове працы завецца на савецкам езыке.
    дарадчыца, якія цукеркі і каву купляць пэрсаналу
  • Acab
    19.08.2023
    цьфу, што ёсьць мовай, а што дыялектам нятрывіяльнае пытаньне. Ёсьць праэкт, дзе да яго намагаюцца падысьці адмыслова з лінгвістычнымі крытэрамі Ethnologue. com

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць