Шайгу ацаніў страты Украіны ў больш чым 20 тысяч чалавек за адзін месяц
Пра ўласныя страты расійскі міністр нічога не паведаміў.

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу сцвярджае, што УСУ страцілі ў ліпені гэтага года больш за 20 тысяч вайскоўцаў.
«За мінулы месяц у выніку паспяховых дзеянняў нашых войскаў страты праціўніка склалі больш за дваццаць тысяч восемсот вайскоўцаў, калі казаць дакладна, то 20 824 чалавекі», — заявіў Шайгу ў панядзелак.
Акрамя таго, па сцвярджэннях Шайгу, украінская армія страціла за адзін месяц 2 227 «адзінак рознага ўзбраення», «у тым ліку 10 танкаў Leopard, 11 амерыканскіх БМП Bradley, 40 амерыканскіх артылерыйскіх сістэм М777 і 50 самаходных артылерыйскіх установак з Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Францыі і Польшчы».
Пра ўласныя страты расійскі міністр нічога не паведаміў.
Паводле звестак аналітычнага інтэрнэт-партала Oryx, які ацэньвае страты бакоў на падставе дакументальна пацверджанай і верыфікаванай інфармацыі, расійскае войска губляе падчас баёў ва Украіне нашмат больш вайсковай тэхнікі, чым УСУ.
Так, паводле апошніх звестак экспертаў, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Украіна страціла агулам 4 042 адзінкі тэхнікі. Страты Расіі, паводле іх падлікаў, склалі 11 445 адзінак.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары