Грамадства2222

Суаўтар мемарыяла «Хатынь» расказаў, чаму ўплёў у скульптуру ў гонар Лукашэнкі гадзюку

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, адзін са стваральнікаў мемарыяла «Хатынь» Валянцін Занковіч у эфіры тэлеканала СТБ паказаў сваю скульптуру, якую стварыў у гонар Аляксандра Лукашэнкі.

«Вырашыў так: ён быў старшынёй калгаса, басанож хадзіў па барознах, вось я і адлюстраваў», — расказаў скульптар пра сваю мастацкую ідэю.

Паколькі ў Лукашэнкі былі і ёсць ворагі, то ён вырашыў уплесці ў гэтую скульптуру гадзюку. А пасля ягоная фантазія прадыктавала новыя сюжэты:

«З чорнага балота, у якім ён пачынаў сваё жыццё, усё ўзвышанае і светлае павінна ісці разам з ростам Беларусі. І Аляксандр Рыгоравіч — касцюм элегантны, гальштучак, сарочка, у руках зіхатлівая Рэспубліка Беларусь і прамяні славы».

На пытанне прапагандыста Рыгора Азаронка, чаму «гадзюкі» атакуюць Лукашэнку, скульптар адказаў:

«Гэта элементарна, вядома, зразумела, што яны верныя прыхільнікі амерыканцаў. А амерыканцы ненавідзяць такіх людзей, як Лукашэнка».

86-гадовы Валянцін Занковіч за сваё доўгае жыццё сам і ў суаўтарстве са сваімі калегамі стварыў шэраг манументальных збудаванняў. Гаворка вядзецца пра мемарыялы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць — герой», «Кацюша», манументальна-дэкаратыўную кампазіцыю «Бег» на стадыёне «Дынама», бюсты Янкі Купалы і Якуба Коласа, помнік «Мінск — горад-герой» і шэраг іншых.

Каментары22

  • Маятник
    24.07.2023
    А кто-то говорил что до Сев.Кории еще далека. Она уже здесь - скоро начнут ставить памятники «сонцеликому» в каждом районе. Его портреты уже давно висят в каждом кабинете, в каждом помещении, хотя не в каждом - мне вот, например, не хватает его портера в общественных туалетах, он бы там хорошо смотрелся и «дела» бы делались быстрее)
  • лукашызм ё гадзюшнік
    24.07.2023
    “прэдвадзіцель гадзюк”
  • 0101
    24.07.2023
    Ніхто не сказаў скульптару, што адтуліну ў жопе Лкашэнкі даўно ўжо залізалі. Мог бы і не старацца

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць