Грамадства88

У Оршы павесілі мемарыяльную дошку кіраўніку вайсковага праваслаўнага клуба. Прыжыццёва

Пры Аршанскім політэхнічным каледжы 35 гадоў таму быў створаны пошукавы вайскова-патрыятычны праваслаўны клуб «Русічы». З нагоды юбілею адміністрацыя каледжа вырашыла ўшанаваць яго стваральнікаў: ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Ермалаева, выкладчыка гісторыі Аляксандра Кудзіна і ўласна стваральніка «Русічаў» Рыгора Шарая — мемарыяльнымі дошкамі. Апошняму мемарыяльную дошку ўсталявалі прыжыццёва. 

Дошка ў гонар кіраўніка вайскова-патрыятычнага праваслаўнага клуба «Русічы» ўверсе. Фота: Аршанскі політэхнічны каледж

На факт ушанавання памяці жывога чалавека звярнуў увагу адзін з аршанскіх краязнаўцаў. На яго меркаванне, гэта супярэчыць заканадаўству: мемарыяльныя дошкі ў гонар выбітных асоб дазволена ўсталёўваць не менш як праз год пасля смерці чалавека. 

Да ўсяго існуе парадак узгаднення такіх рэчаў, прадугледжаны пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2009 г. №1372 (у рэдакцыі пастановы №26 ад 14 студзеня 2022 г.). Паводле гэтага дакумента, усталяванне мемарыяльных дошак трэба ўзгадняць з Акадэміяй навук, Міністэрствам культуры, райвыканкамам і адмысловай радай па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве ў аблсавеце. 

Аршанцам не паведамлялася праз афіцыйныя крыніцы, што райвыканкам прымаў адпаведнае рашэнне.

Краязнаўцы і гарадскія актывісты рыхтуюць звароты ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук, Мінкульт і Віцебскі аблсавет і мясцовы выканкам, бо маюць сумневы, ці не было ўсталяванне мемарыяльных дошак мясцовай ініцыятывай, не ўзгодненай належным чынам.

Аршанцы старэйшага пакалення яшчэ памятаюць анекдатычны выпадак, як у савецкія часы гарадскія ўлады склалі спіс ганаровых грамадзян Оршы, уключыўшы туды і сябе. А потым усталявалі мемарыяльныя дошкі на ўласных дамах. Гэтаксама прыжыццёва…

Клуб «Русічы» ствараўся як пошукавы клуб, а потым стаў «вайскова-патрыятычным» і «праваслаўным».

Рыгор Шарай. Фота: «Аршанская газета»

У 1988 годзе нязменны кіраўнік і заснавальнік клуба Рыгор Шарай выступіў з прапановай далучыць моладзь да пошуку загінулых і зніклых без звестак удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі клуба праводзілі архіўныя даследаванні і бралі ўдзел у раскопках на месцах былых баёў, ім удалося выявіць імёны некалькі тысяч савецкіх вайскоўцаў, месцы пахавання якіх лічыліся невядомымі. За выніковую дзейнасць «Русічам» быў нададзены статус клуба ЮНЕСКА.

Аднак пад уплывам дзяржаўнай ідэалогіі да пошукавай працы дадаліся і іншыя кірункі. Тут заняліся вайскова-патрыятычным выхаваннем: моладзь пачалі навучаць абыходжанню са зброяй, шэфства над клубам узялі дзейныя вайсковыя падраздзяленні. Рыгор Шарай наладзіў супрацоўніцтва з шэрагам расійскіх грамадскіх арганізацый і царкоўнымі структурамі. Напрыклад, разам з аршанскім гарадскім духоўным хрысціянскім праваслаўным цэнтрам «Возрождение» клуб «Русічы» займаецца добраўпарадкаваннем і аднаўленнем цэркваў, збірае на гэта ахвяраванні, нязменна бярэ ўдзел у гарадскіх хросных хадах і царкоўных службах.

У 2021 годзе Рыгор Шарай быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Галоўным сваім дасягненнем ён лічыць тое, што выхаванцы клуба становяцца прафесійнымі вайскоўцамі і міліцыянтамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Алек. Ру
    11.07.2023
    Пячорныя дзікунствы... 21е стагоддзе... Цэнтр Еу́ропы... Нейкае сталінскае балота - гэта Аршаншчына.
  • Абу
    11.07.2023
    Прыжыццёвасць гэта не назаўжды
  • Бобр
    11.07.2023
    Можна спакойна і памерці зараз

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць