Эканоміка22

Юрый Чыж вярнуў пад сваё кіраванне галоўны актыў сям'і ў Расіі

У канцы чэрвеня кіроўнай кампаніяй «Белаз-Памор'е» стала фірма «Парадыгма». Яна зарэгістраваная месяцам раней і знаходзіцца ў стопрацэнтнай уласнасці Юрыя Чыжа. Пра гэта паведамляе Office Life.

Юрый Чыж. Фота: «Прэсбол»

Сама кампанія «БелАЗ-Памор'е» належыць не бізнэсмену, а яго сыну Уладзіміру. Раней Юрый Чыж расказваў, што «сям'я скарысталася сітуацыяй, прыйшла да кіравання асноўнай часткай кампаній і сёння катэгарычна не бачыць майго ўдзелу ў справах». Бізнэсмен паабяцаў вярнуць усё, што яму належыць, але было аформлена на яго сямейнікаў.

«БелАЗ-Памор'е» працуе на расійскім рынку з 2010 года і спецыялізуецца на паслугах мясцовым гарнарудным кампаніям па падрыхтоўцы радовішчаў карысных выкапняў да распрацоўкі. Сярод яе буйных апошніх заказчыкаў, напрыклад, была кампанія «Якутуголь» з групы «Мечэл».

У 2017-м адным з саўладальнікаў ТАА «БелАЗ-Памор'е» стала дачка Юрыя Чыжа Таццяна. Да 2021 года яна валодала ўжо кантрольнай доляй. Але ў 2022-м выйшла з бізнэсу, саступіўшы актыў свайму брату Уладзіміру Чыжу. Цяпер якраз ён ключавы ўласнік «БелАЗ-Памор'е», якую кантралюе праз кампанію «ТМГ груп».

Па выніках мінулага года выручка ТАА «БелАЗ-Памор'е» вырасла на 106,7 % і склала звыш $7 млн. Аднак кампанія стратная апошнія тры гады. У 2022-м чыстая страта скарацілася ў два разы, але ўсё роўна склала мінус амаль $1 млн.

Каментары2

  • Саша
    09.07.2023
    Хроніка злодзея
  • даведка
    09.07.2023
    Чиж без былых связей не нужен даже собственным детям...

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім14

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім14

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць