Грамадства11

Літва перакрыла рух у пункце пропуску «Меднікі» праз грамадзяніна Пакістана

Ён ехаў на аўтобусе Мінск — Вільня і паказаў падробленыя румынскія дакументы.

Фота: Irmuitinis.lt

Сёння а 13:00 літоўскі бок «у аднабаковым парадку спыніў афармленне асоб і транспартных сродкаў у пункце пропуску «Меднікі» (Мядзінінкай).

Прадстаўнік дзяржаўнай памежнай службы (VSAT) Гедрус Мішуціс пацвердзіў Elta, што перасячэнне мяжы з абодвух бакоў спыненае ў пункце пропуску «Мядзінінкай» на мяжы з Беларуссю. Паводле яго слоў, было прынята рашэнне часова прыпыніць перасячэнне мяжы праз гэты КПП, бо беларускія ўлады адмовіліся прыняць грамадзяніна Пакістана, які спрабаваў заехаць у Літву па падробленых дакументах, як піша Delfi.lt.

Гэты чалавек спрабаваў заехаць у Літву ў пятніцу на маршрутным аўтобусе «Мінск — Вільня».

«Грамадзянін Пакістана паказаў памежнікам падробленыя румынскія правы кіроўцы і падробленае румынскае пасведчанне асобы. Звычайна гэта тычыцца тых, хто хоча ўехаць у краіны Еўрасаюза без віз», — сказаў спадар Мішуціс.

Паводле яго слоў, гэтага грамадзяніна высадзілі з аўтобуса, не пускаючы ў краіну. Па словах Мішуціса, у такіх выпадках чалавек з падробленымі дакументамі вяртаецца ў краіну, з якой ён выехаў, але беларускія ўлады, па словах прадстаўніка VSAT, адмовіліся яго прыняць.

Каментары1

  • Bulbaсрач
    08.07.2023
    Затое беларусы ня могуць нічога перакрыць, цяпер хатшу аюць ў Драздах мейсца для пакістанца і кормяць яго згодна з Koran. А там глядзіш недалёка замест Касьцёла га Залатый Горцы і мячэць пабудуем. А што, чарка шкварка ёсьць, заадно са свініны бараніну зробім) у нас да 9 млн. статак апошніх))

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе1

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць