У суботу пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па крайнім усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы.

Фота: «Наша Ніва»
Ноччу + 8..+14°С, па паўднёвым усходзе краіны да +16°С, максімальная тэмпература днём складзе +21..+27°С. У Мінску +22..+24°С.
9 ліпеня ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Ноччу +8..+ 14°С, максімальная тэмпература днём складзе + 20..+27°С. У Мінску +22°С.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары