Нерухомасць33

Колькі каштуе адпачыць на возеры Нарач: санаторыі, сядзібы, гасцініцы, турстаянкі

У Беларусі тысячы азёр, а самае вядомае і вялікае — Нарач. Яго плошча — 80 квадратных кіламетраў. Беларускае мора. А ў акрузе яшчэ пяць дзясяткаў азёр: Мястра, Мядзел, Белае, казачныя Блакітныя азёры.

У Нацыянальным парку можна адпачыць у гатэлях і катэджах. Месцы на асобныя даты ліпеня і жніўня яшчэ можна знайсці, але не ўсюды, распавядае «Камсамолка».

Гасцініца

У трохзоркавым гатэлі «Нарач» аднапакаёвы аднамесны нумар у гатэлі каштуе ад 63 беларускіх рублёў, двухмесны — ад 115 рублёў. 

Гасцініца «Нарач». Фота: narochpark.by

Пражыванне ўдваіх у двухпакаёвых двухмесных нумарах — ад 134 да 213 рублёў у залежнасці ад класа нумара, дадатковае месца — ад 58 да 95 рублёў.

Аўтакемпінг «Нарач» размешчаны ў маляўнічым бары на беразе возера Нарач за 12 кіламетраў ад пасёлка. 

Там ёсць гасцініца на 13 нумароў (да 40 чалавек). У кошт уключаны сняданкі. Двухмесны нумар у гатэлі на двух чалавек — 115 рублёў (дадатковае месца — 48 рублёў), чатырохмесны (на чацвярых) — 247 рублёў.

Невялікая чатырохмесная хатка аўтакемпінга абыдзецца ў 180 рублёў у суткі (дадатковае месца — 22 рублі).

Самы танны варыянт у аўтакемпінгу — модуль на 38 месцаў, там 14 нумароў. Цана на чалавека — ад 19 да 22 рублёў. Але санвузел там агульны, так што гэта варыянт для тых, хто гатовы жыць у спартанскіх умовах.

Гасцявы дом

На тэрыторыі парку яшчэ можна размясціцца ў гасцявых дамах. Самы вялікі — «Пронькі» — месціць дзевяць чалавек. У двухпавярховым катэджы ёсць усе выгоды для камфортнага адпачынку. Кошт за суткі — 300 рублёў.

Два аднатыпныя двухпавярховыя катэджы вёскі Антанісберг падзелены на дзве часткі, у кожнай палове па чатыры асноўныя месцы (за ўсё — 180 рублёў) і два дадатковыя (адно дадатковае месца — 22,50).

Намёт

Для рамантыкаў, якія любяць гатаваць на вогнішчы і жыць у намётах, у парку ёсць 20 турыстычных стаянак, куды нават дровы падвозяць. Кошт — 11,70 рубля за суткі з чалавека.

Адна з турыстычных стаянак. Фота: narochpark.by

Санаторый

На берагах Нарачы ёсць некалькі санаторыяў. Калі вы раптам вырашылі адпачыць і падлячыцца, то месцы яшчэ можна знайсці. Выбар ужо невялікі, але пакуль ёсць. 

Напрыклад, у адным з санаторыяў пуцёўка на жнівень з 4-разовым харчаваннем, але без лячэння, у двухмесным нумары абыдзецца ў 89 рублёў у суткі, з лячэннем — 108 рублёў. 

У іншым санаторыі яшчэ ёсць магчымасць адпачыць у сярэдзіне ліпеня. Без лячэння — 143 рублі ў суткі на чалавека, з лячэннем — 165 рублёў.

Хатка ў вёсцы

У Нарачанскім краі шмат азёр, а вакол іх — аграсядзіб. Можна знайсці хату як на самой Нарачы, так і на іншых азёрах. Цана за невялікую хатку на тры чалавекі будзе стартаваць ад 100—120 рублёў.

Дом, які можа прыняць ужо дзесяць чалавек, будзе каштаваць 250—300 рублёў. Гэта без харчавання, але па дамоўленасці некаторыя гаспадары могуць гатаваць для гасцей. На ліпень выбар сядзіб, вядома, меншы, затое на жнівень прапаноў хапае.

Кватэра

Для тых, хто любіць прыроду, але не да такой ступені, каб ператварыцца ў вясковага жыхара ці турыста з заплечнікам, ёсць варыянты з гарадскім жыллём. 

У самім курортным пасёлку здаюцца кватэры ў двух— і пяціпавярховых дамах. Адна-, двухпакаёвая кватэра будзе каштаваць у межах 80—120 рублёў за суткі.

Чытайце таксама: 

Зрабіў лазню з хлява, выкапаў сажалку і будуе капліцу. Беларус пераехаў на хутар у Палессі і стаў папулярным блогерам, расказваючы пра сваю гаспадарку

Дом з крамай «Акіян» у Мінску па задумцы архітэктараў меўся выглядаць зусім інакш. Эксклюзіўныя фоты

Спатрэбілася тры гады і $200 000. Як выглядае незвычайны дом-зямлянка беларускага архітэктара

Каментары3

  • Чыфір
    06.07.2023
    Танна. Мяркую, што за такія грошы там ужо год назад усё скуплена альбо забраніравана. Можна нават грошы рабіць, забраніраваць за афіцыйную цану, а потым "прадаць" бронь у 2 разы даражэй. Я нікога не піхаю на такі крок, крый божа, проста разглядаю пытаньне з усебаковых пазыцыяў... Гэта маральна.
  • Максим Дизайнер
    06.07.2023
    Адпачыць?Вы серьезно?
  • Чыфір
    06.07.2023
    Максим Дизайнер, у белокаменных спроси, они все санатории Беларуси заполняют до плешки. И чё они в них делают ? И серьёзно-ли ?

Цяпер чытаюць

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі17

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі15

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Стрыжак расказаў, як Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»3

Дзяржава прадае сваю долю ў Прыёрбанку2

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі3

Улады рыхтуюцца нацыяналізаваць аўтамабільны завод «Юнісон»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі17

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць