Грамадства1414

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай рады

Сёння ў Бруселі прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль прыняў Святлану Ціханоўскую разам з яе намеснікамі па Аб'яднаным пераходным кабінеце Паўлам Латушкам і Валерам Кавалеўскім. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі, наступствы для рэгіянальнай бяспекі.

Святлана Ціханоўская папрасіла Шарля Мішэля падняць пытанне Беларусі падчас пасяджэнняў Еўрапейскай рады, якая пачынае сваю працу заўтра, 29 чэрвеня. Яна звярнула ўвагу, што беларусы супраць знаходжання ў Беларусі расійскіх войскаў, расійскіх наймітаў і ядзернага ўзбраення. 

Валер Кавалеўскі падкрэсліў важнасць актыўных палітычных камунікацый ЕС і яго чальцоў аб сітуацыі ў Беларусі і заклікаў да практычных дзеянняў па падтрымцы намаганняў беларусаў у барацьбе за вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расійскай вайсковай прысутнасці.

Павел Латушка звярнуў увагу на неабходнасць санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння як за злачынствы супраць чалавечнасці, так і за саўдзел у ваеннай агрэсіі.

Каментары14

  • Ттро р
    28.06.2023
    Сардэчна вітаем прэзідэнта Беларусі.
  • Янка
    28.06.2023
    Натуральна, што прыхільнікі пераменаў хацелі б больш хуткіх і істотных
    вынікаў, бо ўнутры зараз - татальны тэрор і беззаконне. Кошт нязгоды - інваліднасць або смерць. Але калі аглядацца ў гісторыю - дык з моманту ліквідацыі
    парляманту ў 1996 і да 2020 рэжым ніколі не адчуваў настолькі працяглага ціску і ізаляцыі. І галоўнае - шляхоў выслізнуць
    і вярнуць хоць бы нейкае падабенства таго, што было да 2020 нават у
    адносінах з Кыівам у яго ужо няма. Вайна, саўдзел у агрэсіі і ваенных
    злачынцтвах моцна паскорылі працэсы распаду.
    Неабходнасць адкрытага супрацоўніцтва з іншаземнымі гарларэзамі дзеля
    утрымання сабе на троне - гэта вельмі яскравы знак, які сведчыць аб тым,
    што бракуе ўпэўненасці нават ў сваіх штыках ў крытычным выпадку. Таму
    зараз галоўнае - гэта не сдавацца, не спыняцца і дзяўбці, дзяўбці, дзяўбці!
  • А толку???
    28.06.2023
    І што далей? Што толку? У яе ёсць плян як выбіць армію вагнэра з Беларусі? Полк Каліноўскага тут дакладна не справіцца. Толку ад гэтых сустрэч? Проста каб пасвяціць тварам???

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць